“Абараняйце нас, традыцыі, веру…”

У актавай зале ГДК адбылася сустрэча, прысвечаная ўрачыстым провадам прызыўнікоў у рады Узброеных Сіл РБ.
Маладыя хлопцы слухалі ўсіх, хто выступаў, з цікавасцю. А да юнакоў у такі памятны дзень звярталіся толькі з добрымі, шчырымі словамі.
Вось што сказаў, да прыкладу, старшыня райсавета дэпутатаў Пётр Губей:
— Дарагія прызыўнікі! Служба Радзіме заўсёды лічылася ганаровым абавязкам кожнага мужчыны – грамадзяніна нашай краіны. Вы будзеце несці службу ўнутры сваёй краіны, а не за яе межамі, таму хвалявацца асабліва няма чаго. У першую чаргу хочацца адзначыць, што служба дае веды і ўменне, загартоўвае чалавека. На службу вы ідзяце маладымі птушанятамі, а звальняецеся сапраўднымі мужчынамі. У вас ёсць магчымасць праявіць сябе з лепшых бакоў, каб пасля ўсе мы маглі вамі ганарыцца. Цяпер тэхніка ў нашай арміі сучасная, сур’ёзная, таму вам патрэбна быць падрыхтаванымі і адукаванымі.
Ад імя райсавета дэпутатаў і райвыканкама Пётр Вікенцьевіч павіншаваў юнакоў і пажадаў моцнага здароўя, усяго самага лепшага, берагчы сябе, аберагаць нас і здаровымі вярнуцца дамоў.
Ваенны камісар раёна падпалкоўнік Алег Шышацкі зачытаў прысутным Указ Прэзідэнта РБ №352, а таксама звярнуўся да хлопцаў:
— Ад сябе ў першую чаргу мне хочацца сказаць, што вы сёння пачынаеце выконваць свой грамадзянскі абавязак. Галоўнае — добра, шчыра і сумленна выконвайце ўсе наказы камандзіраў і заўсёды, у любых абставінах заставайцеся людзьмі. Поспехаў!
На сустрэчу па добрай ужо традыцыі таксама быў запрошаны і свяшчэннік айцец Сергій:
— Зусім хутка вам патрэбна будзе прайсці школу жыцця ў арміі. З даўніх часоў лічылася, што тая краіна, дзе ёсць армія, можа заяўляць аб сабе на міжнароднай арэне. Нас не адзін раз хацелі заваяваць, зрабіць рабамі, але наш народ заўсёды шчыра, аддана абараняў свой родны кут, родную зямлю, блізкіх. Так і вам годна патрэбна абараняць свой народ, свае традыцыі і сваю веру. Бог вам у дапамогу.
Ад імя усіх бацькоў выступіла Наталля Назарук, якая адпраўляла на службу адразу дваіх сыноў.
Пасля быў самы ўрачысты і хвалюючы момант – уручэнне павестак.
Работнікі ГДК для юнакоў арганізавалі невялікую канцэртную праграму.
Што ж, будучыя нашы абаронцы, няхай час службы праляціць хутка, а ў памяці застануцца толькі добрыя ўспаміны.
Анастасія Максімук.
На здымку: “Лічы, я ўжо абаронца…”
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 14.11.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://chemtest.com.ua/

www.gefest-sv.kiev.ua