Як памножыць свой даход

За сваю амаль 90-гадо­вую гісторыю “Беларусбанк” пастаянна развівае і ўдасканальвае работу з насельніцтвам: укараняе новыя паслугі і віды зберажэнняў, арыентаваныя на розныя сацыяльныя групы насельніцтва. На­дзейнасць ААТ “ААБ Беларусбанк” пацвярджаюць мільёны беларускіх грамадзян, якія даверылі яму свае зберажэнні.
Дэпазіты банка прадугледжваюць дадатковыя інструменты зацікаўленасці сваіх укладчыкаў: магчымасць частковага зняцця і папаўнення ўкладу, датэрміновае скасаванне дагавора без страт даходнасці, выплата дадатковага даходу і бонусаў.
Для размяшчэння грашовых сродкаў банк прапа­ноўвае шырокі спектр укла­даў у беларускіх рублях і замежнай валюце.
Да прыкладу, уклад “Ашчадны” – тэрмін захоўвання 3 гады, памер даходу па якому складае 32% гадавых (стаўка рэфінансавання+2 працэнтныя пункты). Укладчыку дадзена права рабіць расходныя аперацыі без абмежаванняў сумы, калі закончацца 3 месяцы з даты адкрыцця. Папаўняецца ўклад на працягу ўсяго тэрміну захоўвання. Па ўкладу прадугледжана штомесячная капіталізацыя працэнтнага даходу. Напрыклад, за месяц захоўвання ўкладу кліент з 10 мільёнаў беларускіх рублёў атрымае даход каля 270 тысяч рублёў.
Уклад “Ваш выбар” з тэрмінам захоўвання 3 гады. Перавага яго заключаецца ў тым, што ўкладчык сам можа кіраваць сваім даходам: чым большы астатак укладу, тым вышэй працэнтная стаўка. Максімальная працэнтная стаўка па гэтаму віду зберажэнняў дасягае 32% гадавых у беларускіх рублях і 5,5% гадавых у замежнай валюце. Пры захаванні ўкладчыкам пэўных умоў ён можа атрымаць дадатковы даход у памеры 1% гадавых у беларускіх рублях і 0,5% гадавых у замежнай валюце. Акрамя таго, праз 3 месяцы даецца магчымасць зрабіць любыя расходныя аперацыі, не страціўшы даходнасці.
Размясціць грашовыя сродкі на ўклад “Класік плюс” можна як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце на тэрмін 18 месяцаў. Даход па ўкладу ўстаноўлены ў памеры стаўкі рэфінансавання+4% у беларускіх рублях і 6% у замежнай валюце. Па ўкладу прадугледжана штомесячная капіталізацыя працэнтаў. Прэміяльны даход у памеры 1,8% гадавых у беларускіх рублях і 0,6% у замежнай валюце выплачваецца пры выкананні пэўных умоў, прадугледжаных дагаворам.
Для тых кліентаў, якія хочуць за кароткі час атрымаць дадатковы даход, да­дзена магчымасць размясціць свае грашовыя сродкі на кароткатэрміновыя дэпазіты, да якіх адносяцца ўклады “Гасцінец” і “Гарантаваны даход”.
Уклад “Гасцінец”. Тэр­мін захоўвання — 2 месяцы. Гадавая працэнтная стаўка – стаўка рэфінан­савання+0,5% (30,5% гадавых). Калі да дня надыходу тэрміну вяртання ўклада ўкладчык не запатрабаваў грашовыя сродкі, то астатак укладу пералічваецца на рахунак тэрміновага банкаўскага ўкладу “Ваш выбар” у беларускіх рублях.
Уклад “Гарантаваны даход” на 15 дзён пад 43% гадавых. Працэнтная стаўка па ім у перыяд захоўвання грашовых сродкаў не змяняецца і папаўненне ўкладу не робіцца.
З прыцягальнымі ўмовамі банк прапаноўвае ўклад прэміяльна-накапляльны “Дзіцячы”, які адкрываецца на імя дзіцяці ва ўзросце да 16 гадоў. Працэнтная стаўка па ўкладу роўная стаўцы рэфінансавання+5% гадавых. Пры захоўванні грашовых сродкаў не менш 5 гадоў, адсутнасці расходных аперацый (акрамя выплаты асноўнага даходу) і дасягнення ўкладчыкам узросту 18 гадоў за перыяд з дня першапачатковага заключэння дагавора па ўкладу прадугледжаны дадатковы даход у памеры 0,5% гадавых.
Для залічэння пенсійных грашовых сродкаў і карыстання імі ў свабодным рэжыме да запатрабавання банк прапаноўвае выгадны ўклад “Пенсійны”, а таксама пенсійную пластыкавую картку, з дапамогай якой можна пла­ціць праз вялікую сетку банкаматаў і інфакіёскаў, выкарыстоўваючы інтэрнэт-, SMS-, М-банкінг, плаціць за тавары і паслугі ў прадпрыемствах гандлю і сэрвісу. Абслугоўванне банкам укладнага пенсійнага рахунку і карткі – бясплатнае. Стаўка па ўкладу складае 30% гадавых, а для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны стаўка павышана да 36% гадавых.
Таксама банк прапаноўвае для сваіх кліентаў ашчадныя сертыфікаты з тэрмінам звяртання 15 дзён, 2 месяцы і 95 дзён, стаўкі па якіх 15%, 23% і 43% гадавых адпаведна. Ашчадныя сертыфікаты спалучаюць у сабе якасці дэпазітаў і каштоўнай паперы: фіксаваная працэнтная стаўка, правядзенне аперацый у любым аддзяленні банка, незалежна ад месца продажу.
Цяпер банк прапануе насельніцтву аблігацыі на прад’яўніка ў беларускіх рублях намінальным коштам 1 і 5 мільёнаў беларускіх рублёў з даходнасцю 33% гадавых (стаўка рэфінан­савання+3 працэнтныя пункты). Працэдура набыцця іх максімальна зручная і простая – неабходны толькі грошы і жаданне ўкладчыка набыць менавіта гэты прадукт.
Банк пастаянна ўдаска­нальвае тэхналогіі правя­дзення аперацый па ўкла­дах у беларускіх рублях і замежнай валюце. Нашы ўкладчыкі маюць магчымасць рабіць аперацыі па сваіх рахунках, незалежна ад месца адкрыцця ўкладу ў любой установе ААТ “ААБ Беларусбанк”, які мае самую вялікую сетку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Для вырашэння адной з надзённых праблем грамадзян — жыллёвай — банк першым у рэспубліцы ўка­раніў сістэму будаўнічых зберажэнняў. Яна – адна з магчымасцей, дзякуючы якой можна вырашыць пытанне будаўніцтва ці набыцця жылля. Гэты прадукт складаецца з двух этапаў: накапляльнага і крэдытнага. На накапляльным этапе неабходна мець 25% ад агульнай сумы інвестыцый, якія ўдзельнік вызначыў для сябе. Прапануем варыянты тэрмінаў накаплення: 19 месяцаў, 3 гады, 5 і 7 гадоў. Пры выкананні пэўных правілаў банк прадастаўляе магчымасць атрымаць крэдыт на тэрмін да 20 гадоў.
Напярэдадні юбілейнай даты банк прапануе сваім кліентам новы ўклад “Юбі­лейны-90” з даходнасцю, роўнай 30% (стаўкай рэфінансавання) на момант адкрыцця ўкладу. Пры гэтым памер даходнасці па ўкладу фіксуецца і не мяняецца да надыходу тэрміну яго вяртання. Сродкі прымаюцца да 20 лістапада 2012 года. У дзень надыходу тэрміну вяртання (26.12.2012 г.) 90 шчаслівых рахункаў атрымаюць права прадоўжыць захоўванне тэрмінам на 90 дзён з налічэннем павышанага даходу ў памеры, які перавышае на 90% памер стаўкі рэфінансавання, што дзейнічае на момант 26.12.2012 г. Укладчыкам, якія выканаюць пэўныя ўмовы, дадаткова прапаноўваецца бонусная праграма па пластыкавых картках прэміяльнага класа, а таксама льготная стаўка пры афармленні спажывецкага крэдыту да канца 2013 года.
Асобую ўвагу кліентаў хочацца зваярнуць на тое, што з 1 лістапада г.г. банк налічвае заахвочвальныя дадатковыя працэнтныя даходы па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях: “Класік плюс”, “Ашчадны”, “Ваш выбар” – у памеры 9%; “Прэміяльна-накапляльны “Дзіцячы”, “Новы 2010”, “Юбілейны-90” – у памеры 7%.
Налічэнне дадатковага даходу ажыццяўляецца за перыяд з 1 па 30 лістапада 2012 года ці з дня адкрыцця пасля ўказанай даты па 30.11.2012 г., зыхо­дзячы з фактычнай што­дзённай рэшты ўкладу і колькасці дзён у перыядзе, устаноўленых умовамі дагавора канкрэтнага віду ўкладу для налічэння даходу.
Канчатковым нязменным прыярытэтам у рабоце банка з моманту яго заснавання быў, ёсць і будзе кліент, які вызначыўся ў сваім выбары, калі аднойчы прыйшоў да нас і ўсвядоміў, што “Беларусбанк” заўжды побач!
Людміла ЧЭЧУН, спецыяліст аддзела рознічнага бізнесу ЦБУ № 120.
НА ЗДЫМКУ: Людміла ЧЭЧУН.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 14.11.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://www.chemtest.com.ua

renault.niko.ua/

Битумная черепица Ruflex Sota