Грані супрацоўніцтва

Нядаўна ў раённай гімназіі пабываў дэсант выклад­чыкаў і сту­­дэнтаў філа­лагіч­нага факультэта БрДзУ імя А.С. Пушкіна. У рамках заключанай дамовы аб супрацоўніцтве паміж навучальнымі ўстановамі на сустрэчу прыехала трэць супрацоўнікаў кафедры агульнага і рускага мовазнаўства ВНУ. У актавай зале сабраліся не толькі гімназісты, але і настаўнікі і вучні СШ №1 і №2 райцэнтра. Выкладчыкі кафедры, кандыдаты навук, дацэнты Вольга Пераход, Людміла Гадуйка, Станіслава Каралевіч падрабязна і цікава расказалі не толькі пра ўніверсітэт ў цэлым, але і падрабязна спыніліся на спецыфіцы філалагічнага факультэта. Пра філфак, спецыяльнасці, што можна на ім набыць, гаварылі і студэнты, якія сваё выступленне суправаджалі мультымедыйнай прэзентацыяй.
Пасля для студэнтаў і выкладчыкаў філфака правялі экскурсію па гімназіі. Госці былі ў захапленні ад краязнаўчага музея “Спадчына”, вучэбных кабінетаў беларускай і рускай мовы і літаратуры, хіміі, біялогіі, геаграфіі, гісторыі, замежных моў.
У другой палове дня брэстаўчане таксама наведалі музей А.С.Пушкіна ў Арэхаўскай СШ.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі БрДзУ імя А.С.Пушкіна ў раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 14.11.2012 г.

Добавить комментарий


www.chemtest.com.ua/

www.booker.in.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!