Залатыя “Анёлы” Леаніда Лук’янчука

У Мінску прайшоў ХІІІ міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях “Несцерка-2012”, у якім прымалі ўдзел 56 лепшых каманд з усёй Беларусі. Маларытчына традыцыйна на іх была прадстаўлена камандай “Анёлы”, якую трэніруе Леанід Лук’янчук, настаўнік раённай гімназіі. У гульні ”Медыяшкатулка” вучні 11 класа Мікіта Сацюк і Юрый Уласюк, а таксама 10-класнік Іван Андрайчук (усе – раённая гімназія)бліснулі сваімі ведамі і заслужана заваявалі першае месца. Юнакі апярэдзілі свайго саперніка на 11 балаў і адказалі правільна на 41 пытанне з 50.
У выніковай турнірнай табліцы па суме ўсіх інтэлектуальных гульняў маларыцкая каманда знаўцаў апынулася на 9 ганаровым месцы і ўпершыню атрымала права прымаць удзел у міжнародным турніры “Акно ў Еўропу”, які адбудзецца ў лістападзе ў Гомелі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: каманда “Анёлы”, якая заняла першае месца ў міжнароднай гульні “Медыяшкатулка”.

Опубликовано в «ГЧ» 14.11.2012 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!