АСЕННІЯ СУБОТЫ Ў АРЭХАЎСКАЙ ШКОЛЕ

Субота… Дзень вольны ад заняткаў. Перад кожным вучнем паўстае пытанне: чым жа заняць свой вольны час. І тут на дапамогу прыходзіць школа, якая заўсёды можа прапанаваць дзецям насычаны, цікавы адпачынак, дае магчымасць развіць свае здольнасці, таленты.
Кожная субота ў Арэхаўскай школе была тэматычная. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў дні здароўя “Прывітанне, школа”, дні прававых ведаў, турыстычным свяце. У рамках тыдня бяспекі дарожнага руху ў школе праводзілася спартыўная гульня “Школа юных інспектараў руху”. Старшакласнікам было прапанавана паказаць свае здольнасці і паспаборнічаць у фігурным ваджэнні веласіпеда, прадэманстраваць уменне аказваць першую медыцынскую дапамогу. Перамагла ў спартыўным свяце каманда Івана Верчука.
Шмат уражанняў пакінуў у школьнікаў вечар “Пасвячэнне васьмікласнікаў у старшакласнікі”. На яго з задавальненнем сабралася вясковая моладзь. Вядучыя Таццяна Літвінчук і Рыма Ул-хаг падрыхтавалі захапляльныя конкурсы, з якімі паспяхова справіліся васьмікласнікі, атрымаўшы права ўдзельнічаць у школьных вечарах і дыскатэках.
Пазітыўным настроем быў прасякнуты дзень турызму. Надвор’е выдалася цудоўнае. Вучні школы з песнямі накіраваліся на экалагічную сцежку, дзе юных турыстаў чакала паласа перашкод. І хоць справіцца з ёй школьнікам было няпроста, бо на ліяне давялося перапраўляцца праз канаву, прабірацца праз “міннае” поле, умела карыстацца процівагазам, дапамагаць “параненаму”, але ж конкурс зацікавіў усіх. Лепшымі ў спаборніцтвах сталі вучні 9 і 10 класаў. Але гэта быў толькі пачатак турыстычнага свята. Школьнікі ахвотна ўдзельнічалі ў конкурсе паходных бутэрбродаў. Саша Нягода, вучань 5 класа, зрабіў самы вялікі бутэрброд. Сапраўднымі кулінарнымі шэдэўрамі былі бутэрброды Улады Смаль, Ксюшы Курыловіч, Ангеліны Сверба, Сашы Галенчука і многіх іншых хлопчыкаў і дзяўчынак. А яшчэ вучні актыўна паўдзельнічалі ў конкурсе паходнай песні, дзе лепшым быў прызнаны 5 клас, інсцэніроўцы казкі “Рэпка”, гульні “Бяру з сабою ў паход”. Вярталіся ўсе з лесу ў добрым настроі.
Другая субота кастрычніка была прысвечана матулям. Дзеці рыхтавалі для сваіх самых дарагіх мамачак і бабуль песні, вершы, малюнкі.
А ў адну з субот у школе быў арганізаваны асенні баль. Вучні пачатковых класаў з азартам змагаліся за званне “Кароль і каралева восені”. Імі сталі Іван Хоміч, вучань 4 класа, і Ірына Церашчук, вучаніца 3 класа. Акрамя таго, усе школьнікі падрыхтавалі цудоўныя вырабы з прыродных матэрыялаў на выстаўку “Фантазія і майстэрства”.
Наперадзе ў школьнікаў з Арэхава яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў. Свабодны ад заняткаў шосты дзень тыдня абавязкова будзе радаваць дзяцей сваімі сюрпрызамі.
Людміла ЦЕРАШЧУК, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДзУА “Арэхаўская сярэдняя школа”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 14.11.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


chemtest.com.ua

подробно gepatite.com

у нас unc-mps.com.ua