Гаючы дотык роднай мовы

У раённай гімназіі ў рамках Дня інфармавання прайшла сустрэча з берасцейскім паэтам і празаікам Уладзімірам Сітухам.Уладзімір Мікалаевіч — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, доктар філасофіі, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій, лаўрэат шматлікіх прэмій, намеснік рэдактара абласной газеты “Народная трыбуна”.Увазе вучняў 5-11 класаў, настаўнікаў і бібліятэкараў ЦБС быў прапанаваны невялічкі літмантаж пра жыццё і творчасць мастака слова.
Уладзімір Сітуха – аўтар некалькіх кніг прозы і паэзіі. Сапраўднай з’явай ў літаратуры стала стварэнне ім паэмы “Споведзь пра Бядулю” і трылогіі “Скакуны”. Многія прафесійныя кампазітары на словы Уладзіміра Сітухі напісалі песні.Акрамя таго, выступаў у складзе сталічнага вакальна-інструментальнага ансамбля. Між іншым, ён працаваў у рэдакцыі маларыцкай раённай газеты “Сельскае жыццё” (ранейшая назва). Чытацкая аўдыторыя Уладзіміра Мікалаевіча- дарослыя і дзеці. Ула­дзімір Сітуха — выдатны прамоўца і аратар. У гэтым змаглі пераканацца прысутныя ў актавай зале. Свае вершы ён чытаў натхнёна, выразна, эмацыянальна, як сапраўдны артыст. Дэкламаванне ім уласных твораў нікога не пакінула абыякавым. Кожны прачытаны Уладзімірам Сітухам верш быў сустрэты апладысментамі.
Пасля Уладзімір Сітуха адказаў на пытанні прысутных. Таксама вучні і настаўнікі падыходзілі за аўтографамі да пісьменніка.
— Заканамерна, што ў Год кнігі мы гаворым пра кнігу, — кажа Уладзімір Мікалаевіч. – Мне хацелася хоць на непрацяглы час далучыць вучняў да мілагучнага беларускага слова, паказаць яго прыгажосць і чароўнасць, музычнасць і напеўнасць. Я імкнуўся пераканаць, што роднае слова можа быць гаючым і ўздзейнічаць на душы і сэрцы чалавека, узнімаць настрой.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Уладзімір Сітуха падчас сустрэчы ў раённай гімназі.

Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 14.11.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.surrogacycmc.com/

у нас yarema.ua

apach.com.ua