Сустрэча з чытачамі

14 сакавіка адзначаўся Дзень праваслаўнай кнігі, які быў зацверджаны ў 2009г. Сінодам Рускай праваслаўнай царквы. Свята прымеркавана да выхаду першай на Русі друкаванай кнігі Івана Фёдарава “Апостал”,  якая пабачыла свет 1 сакавіка 1564г. (па старому стылю). З гэтай нагоды ў чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылася сустрэча айца Мікалая Кудласевіча з чытачамі. Такое мерапрыемства праводзілася ўпершыню. Упершыню за шматгадовую гісторыю бібліятэкі ў яе сценах была наладжана і выстава “Стаю ля варот душы тваёй”, падрыхтаваная сумесна  супрацоўнікамі раённай бібліятэкі і бібліятэкі пры Свята-Мікалаеўскай царкве г.Маларыты.
Яшчэ да нядаўняга часу, па словах Надзеі Курдзюк, дырэктара ЦБС,  знайсці кнігу праваслаўнага зместу ў фондах было праблематычна, бо іх проста не існавала. Калі, можа, і былі, то толькі асобныя выданні, якія дарылі  жыхары раёна. Першыя праваслаўныя выданні з’явіліся дзякуючы намаганням айца Мікалая Кудласевіча. Але ў апошні час сітуацыя змянілася, бо на кнігі праваслаўнай тэматыкі ёсць попыт. Таму ўзнікла неабходнасць іх набыцця. У 2010 г., напрыклад, на камплектаванне такога фонду з выдзеленых 36 мільёнаў рублёў будзе патрачана тры. Дарэчы, у 2009 г. на гэтыя мэты таксама было зрасходавана тры мільёны рублёў. На сённяшні дзень з 266 тысяч  экземпляраў кніг, што ёсць у бібліятэках раёна,  982 кнігі на праваслаўную тэматыку.
На здымку: у час правядзення  сустрэчы ў раённай бібліятэцы.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.