“РОДНЫ КУТ” — ДЛЯ РОДНАГА КУТОЧКА

У Маларыце адкрыты новы ўніверсам
Гандлёвая кропка з вялікай сеткі “кутаўскіх” магазінаў “Белкаапсаюза” стала самай вялікай у горадзе. Яе гандлёвая плошча 800 квадратных метраў, штат работнікаў 35 чалавек. Месца абрана ўдалае – раён густанаселены, вакол універсама шматкватэрныя дамы, вялікі прыватны сектар. Ля ўніверсама — добраўпарадкаваная стаянка, дзе можна прыпаркаваць аўтамабіль. Будынак пяшчотна-светлага колеру з фірменным лагатыпам прыцягвае ўвагу. Унутры шырокі ўваход-холл, сцены белыя, больш напамінаюць выставачную залу. Каб запоўніць паліцы-вітрыны пад “завязку” да адкрыцця ўніверсама, як расказала яго загадчыца Вера Мельнікава, тавар вазілі больш за тыдзень. Асартымент яго на любы густ – ад школьнага сшытка да самых розных прадуктаў. Адкрыты і кулінарны аддзел. Для пастаянных пакупнікоў уведзены дысконтныя карты.
Па метаду работы магазін блізкі да супермаркетаў, якія ёсць у сталіцы, у абласным цэнтры, куды маларытчане ездзяць атаварвацца. Цяпер гэта можна зрабіць у родным горадзе. “Родны кут” адпавядае ўсім сучасным патрабаванням і тэндэнцыям – з гандлёвымі карзінкамі, цялежкамі з усталяванымі ў іх дзіцячымі месцамі, з сістэмай відэаназірання і г.д. Прыцягваць пакупнікоў збіраюцца, несумненна, асартыментам.
Такі аб’ект – прэстыжнае “набыццё” для горада. Таму яго адкрыццё праходзіла надзвычай урачыста і святочна, з канцэртам, з удзелам высокіх гасцей і мноствам гараджан, якія з нецярпеннем чакалі гэтага прыемнага моманту.
— Адкрываць падобныя аб’екты заўжды вельмі прыемна, таму што яны – для людзей, — сказаў у час прэзентацыі магазіна намеснік старшыні аблвыканкама Мікалай Крывецкі і выказаў спадзяванне, што калектыў будзе заўжды цёпла сустракаць пакупнікоў.
— Інтрыга, хто будзе ўласнікам гандлёвага аб’екта, адкрыта, нарэшце, — адзначыў Казімір Лапіч у час урачыстасці. – Думаю, што мы зрабілі правільна, перадаўшы магазін Маларыцкаму райспажыўтаварыству, якое павінна зацікавіць пакупніка не толькі асартыментам тавару, але і цэнамі.
…Перарэзана чырвоная стужка. Пакупнікі разыйшліся па гандлёвых радах. “Родны кут” пачаў жыццё. У добры шлях!
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКАХ: у час урачыстага адкрыцця новага ўніверсама.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 21.11.2012 г.

Подробная онлайн с городами со спутника

“РОДНЫ КУТ” — ДЛЯ РОДНАГА КУТОЧКА: 5 комментариев

  • 23.11.2012 в 12:32 дп
    Permalink

    Очередное бесполезное строение,особенно если владелец наше Райпо

  • 03.12.2012 в 8:34 дп
    Permalink

    Да. Очень жаль что альтернативы «Райпо» вообще нет!

  • 11.05.2013 в 10:09 пп
    Permalink

    Альтернатива есть, но никто других игроков сюда не пустит…

  • 25.09.2013 в 4:48 пп
    Permalink

    арапоап

  • 25.09.2013 в 4:49 пп
    Permalink

    Магазин-отвратительный.

Добавить комментарий


https://220km.net

аккумуляторы киев
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!