Дадатак да лекаў

Гэтай падзеі ў райбальніцы чакалі некалькі месяцаў. І вось пасля капітальнага рамонту і рэканструкцыі зноў працуе харчовы блок. Усё тут радуе вока. Еўрапейскі ўзровень, усюды чысціня, утульнасць.
— Плошча харчовага блоку цяпер складае 487,8 метраў квадратных, — расказвае Пётр Селівонік, галоўны ўрач, праводзячы экскурсію па здадзеным аб’екце. – Ён адпавядае ўсім дзеючым санітарным нормам. На харчблоку захоўваецца паточнае паступленне прадуктаў. Умовы для працы створаны выдатныя. Ёсць тут кладоўка для сухіх прадуктаў і прадуктаў тыднёвага запасу. Акрамя таго, заменены камунікацыі, вентыляцыйная сістэма, абсталявана гароднінасховішча. На рамонт затрачана 5 мільярдаў рублёў, якія вы­дзелены з бюджэту раёна.
На харчблоку – 8 асобных цэхаў: нарыхтоўкі рыбы, мясны, гароднінны, халодны, гарачы… Усюды – новае абсталяванне: халадзільнае, цеплавое, электрапятэльня, варачная шафа і інш.), тэхналагічнае.
— Сучаснае абсталяванне, больш чым 50% якога – беларускай вытворчасці,садзейнічае прыгатаваннюежы якаснай, спажыўнай і карыснай для здароўя, — гаворыць Людміла Каржоўнік, галоўная медыцынская сястра МЦРБ, на якую разам з Анжэлай Марчанка, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы, ускладзена агульнае кіраўніцтва па арганізацыі лячэбнага харчавання. – Асобая адметнасць – параканвектар для прыгатавання дыетычнага харчавання, што дае магчымасць у розных рэжымах цеплавой апрацоўкі захоўваць вітаміны і мінеральныя рэчы ў прадуктах. А яшчэ на харчовым блоку цалкам заменены кухонны посуд.
На харчблоку працуе 10 чалавек, з іх — 3 повары, 4 – кухонныя рабочыя. Адказнай за арганізацыю лячэбнага харчавання назначана Людміла Буян, дыетсястра.
— Мы 3 разы на дзень гатуем 160-170 порцый, — кажа Людміла Віктараўна. – З іх 60 порцый – агульны стол, а астатнія – дыетычныя. Мы сочым за якасцю, каларыйнасцю, выхадам порцый… Ад тых, хто праходзіць курс лячэння ў стацыянары, мы чуем толькі словы падзякі.
Р.S. Усе неабходныя работы праводзіў генеральны падрадчык — Маларыцкая ПМК-20.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: Людміла Буян, дыетсястра, і Любоў Алесік, повар, абмяркоўваюць чарговае меню; харчовы блок цэнтральнай райбальніцы.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 24.11.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.