«Танец — маленькая п’еса нямога акцёра»

— Танцаваць я пачала, напэўна, як толькі навучылася хадзіць, — з жартам заўважае харэограф Людміла Пішчык. – З самага дзяцінства мне падабалася прыдумваць новыя рухі, разам з сяброўкамі мы развучвалі танцы, выступалі на школьнай сцэне.
Тое, што танцы для яе не проста захапленне, Людміла зразумела, калі вясковай дзяўчыне трэба было выбіраць прафесію. На той час яна цвёрда ўжо ведала, што будзе харэографам, і падала дакументы ў Пінскае вучылішча мастацтваў. Але як паспяхова здаць уступны экзамен па спецыяльнасці, калі ты не знаёмы нават з азамі харэаграфічнага мастацтва? Людміла разу­мела, што за тыдзень на падрыхтоўчых курсах вывучыць усё, а трэба было здаваць класіку, акцёрскае майстэрства і народны танец, проста немагчыма. І ўсё ж яна змагла, можна сказаць, ахапіць неабсяжнае. Дзякуючы сваёй настойлівасці і прыроджаным здольнасцям, дзяўчына здала творчы экзамен на самы высокі бал і паступіла. Чатыры гады вучобы былі для Людмілы крыніцай ведаў і рухавіком развіцця таленту. А калі прыйшоў час для самастойнай работы, яна папрасілася, каб яе накіравалі працаваць у аддзяленне школы мастацтваў у родную вёску Чарняны. І вось ужо шосты год у чарнянскай дзетвары ёсць магчымасць наведваць заняткі па харэаграфіі, а ў вясковай моладзі – займацца аэробікай.
— У вёсцы ёсць шмат таленавітых дзяцей, важна толькі заўважыць і дапамагчы ім развіць іх таленты, прапанаваць тое, што зацікавіць, адарве іх ад камп’ютараў, — заўважае Людміла.
Да кожнага са сваіх 16 вучняў змагла знайсці харэограф свой ключык. Вясковыя хлопчыкі і дзяўчынкі на заняткі бягуць з задавальненнем. Яны ўжо добра засвоілі, што, як і ў звычайнай школе, перш чым пачаць чытаць, трэба вывучыць літары, так і на занятках харэаграфіяй, перш чым пачаць танцаваць, неабходна навучыцца правільна выконваць усе практыкаванні. І толькі тады ўжо можна марыць аб выступленні на сцэне. Між іншым, для кожнага танцавальнага нумару ў юных танцораў ёсць свае касцюмы – і цыганскія, і рускія народныя, і для ўсходняга танца. Усе гэтыя касцюмы шые сама харэограф.
Дарэчы, Людміла нідзе не вучылася шыць. Проста паспрабавала, як прызнаецца, з дапамогай выкрайкі з часопіса зрабіць сабе абноўку, і ўсё атрымалася. А потым ёй захацелася парадаваць касцюмамі сваіх вучняў. Цяпер на кожнае выступленне, прымяняючы багатую фантазію, Людміла стараецца прыпаднесці і дзецям, і гледачам нешта новае.
У тым, што справай свайго жыцця яна абрала харэаграфію, Людміла за гады вучобы і работы не пашкадавала ні разу. Танцаваць для яе – адно задавальненне, як і вучыць той справе, якая ёй даспадобы.
У кожнага танца, як заўважае Людміла, ёсць свая тэма, і танцору, як нямому акцёру, трэба раскрыць яе тымі эмоцыямі, якія адлюстроўваюцца ў рухах і на твары. У іспанскім танцы павінна бурліць энергія, у народным – свяціцца вочы. Тады і глядач зможа ацаніць выступленне. Усім гэтым сакрэтам харэаграфічнага майстэрства Людміла з задавальненнем вучыць іншых, а калі ёсць магчымасць – танцуе сама. І не проста танцуе, а жыве ў танцы.
НА ЗДЫМКУ: Людміла Пішчык.

Опубликовано в «ГЧ» 28.11.2012 г. 

Добавить комментарий


доставка воды киев

techno-centre.niko.ua/

sledoc.com.ua/domofony/videodomofon-kupit-kiev/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!