Пра аўтобусны рух, фермы, асвятленне

Вера Мікалаеўна Карабчук, жыхарка в. Чарняны:
— Вячаслаў Іларыёнавіч, трымаю карову, лішкі малака здаю дзяржаве, а вось сена набыць не атрымалася…
— А да старшыні СВК звярталіся?
— Звярталася, але там адмо­вілі.
— Чаму мне не патэлефана­валі?
— Не падумала неяк.
— Вера Мікалаеўна, думаю, вырашым Вашу праблему. Толькі хацеў бы параіць Вам: па такіх пытаннях трэба своечасова звяртацца, калі ідзе сенакашэнне.
Жыхар вёскі Дубічна, які не пажадаў назваць сваё прозвішча:
— Калі плануецца завяршыць рэканструкцыю фермы ў в. Дубічна, каб палепшыць умовы работы жывёлаводаў на гэтай ферме?
— Малочнатаварная ферма ў Дубічне будзе ўведзена ў эксплуатацыю 1 снежня 2012 года. А работы па добраўпарадкаванні і агародж­ванні плануецца завяршыць да 15 снежня г.г.
Вера Васільеўна Наўрасюк, г. Маларыта, вул. Зялёная, 4:
— Ходзяць чуткі, што па нядзельных днях ужо не будзе хадзіць аўтобус па маршруту “Маларыта-Боркі”. Наколькі яны апраўданыя?
— Паважаная Вера Васільеўна, вось што я магу растлумачыць па Вашаму пытанню. Так, чуткі маюць пад сабой падставу. Справа ў тым, што аўтамабільныя перавозкі ў нас стратныя. Усе рэсурсы, выдзеленыя на пакрыццё расходаў, растрачаны ўжо. З 1 снежня адмяняецца не толькі рэйс у Боркі, але і ва ўсе аддаленыя вёскі. Фарміруецца бюджэт на 2013 год. З 1 студзеня наступнага года рух аўтобусаў, у тым ліку і па названаму Вамі маршруту, будзе адноўлены. Трэба месяц пацярпець, Вы мяне зразумелі?
— Так.
— Дзякуй за разуменне.
Вера Рыгораўна Бушунова, г. Маларыта, вул. Леніна, 39:
— Будуем дом у новым квартале, што прымыкае да вуліцы Школьнай, якая выходзіць на аб’язную дарогу і асвятленне на якой заканчваецца ў раёне гаргазу. Далей ліхтароў няма, дабірацца ў вячэрні час да сваіх дамоў вельмі праблемна.
— Паважаная Вера Рыгораўна. Намесніку старшыні райвыканкама Віктару Сароку і дырэктару КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” даручана разабрацца ў пытаннях перадачы сетак на баланс жыллёва-камунальнай службы і вырашыць праблему з асвятленнем вуліцы.
— У мяне яшчэ адно пытанне, Вячаслаў Іларыёнавіч. Калі будуць устаноўлены кантэйнеры для смецця ў новым квартале забудовы? Праблема наспела ўжо.
— Пачаты работы па адсыпанню дарог у вашым квартале. Калі яны будуць завершаны, тады і ўстановяць кантэйнеры для смецця.
— Дзякуй.
Ніна СВІЦЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 1.12.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


заказать воду белая церковь

https://artma.net.ua

битумная черепица цена