Курс на нараджальнасць

На 1 студзеня 2010 г. колькасць насельніцтва раёна склала 25,6 тыс. чалавек. У параўнанні з папярэднім годам жыхароў Маларытчыны стала на 700 менш. Летась у раёне нарадзілася 360 дзяцей – на 19 больш, чым у 2008 годзе. У горадзе нараджальнасць засталася на ўзроўні, у сельскай мясцовасці яна вырасла на 17 чалавек (111,3%). Рост яе характэрны для Велікарыцкага, Арэхаўскага, Гвозніцкага, Хаціслаўскага, Чарнянскага і Маларыцкага сельсаветаў, змяншэнне – для Олтушскага, Макранскага і Лукаўскага. Калі браць шлюбы і скасаванні іх, то тут сітуацыя радуе: колькасць першых павялічылася на 2,4%, другіх зменшылася на 10%. За 2009 г. у раёне памерла 467 чалавек – на 4,2% больш, чым у 2008 г. Асноўныя прычыны смяротнасці – хваробы сістэмы кровазвароту, якія складаюць 56% ад агульнай колькасці памерлых, а таксама высокі ўзровень хвароб органаў стрававання, дыхання, інфекцыйных. 107 чалавек летась памерлі ў працаздольным узросце, і рост такой смяротнасці выкліканы па прычыне менавіта такіх хвароб. Вырасла смяротнасць ад няшчасных выпадкаў, атручванняў і траўмаў.
Для таго каб павысіць нараджальнасць, папярэдзіць і знізіць смяротнасць, савет па дэмаграфічнай бяспецы, які ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны, пастаянна на сваіх пасяджэннях аналізуе прычыны пакуль яшчэ не зусім спрыяльнай дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне. І хоць праводзіцца вельмі многа мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця, павышэнне статусу, прэстыжу сям’і і шлюбу, фарміраванне традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей, у галіне дэмаграфічнага развіцця не ўдаецца пакуль дабіцца станоўчых з’яў. Бо нараджальнасць, як адзначала, выступаючы на апошнім пасяджэнні савета, дзе разглядаўся ход выканання раённых мерапрыемстваў Праграмы дэмаграфічнай бяспекі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Панасюк, не дасягнула ўзроўню, які забяспечваў бы простае замяшчэнне бацькоўскіх пакаленняў. Адмоўна адбіваюцца на дэмаграфіі зніжэнне сацыяльных норм дзетнасці (перавалодваюць аднадзетныя сем’і), высокі ўзровень смяротнасці ў працаздольным узросце, а таксама рост яе ад суіцыдаў, ДТЗ, траўмаў, атручванняў і г.д.
На пасяджэнні савета прыняты канкрэтныя рашэнні, накіраваныя на змяншэнне фактараў, якія адмоўна ўплываюць на дэмаграфію.
Ніна СВІЦЮК.

Добавить комментарий


ディテール
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!