Увага і клопат ад арганізацыі БелТІЗ

У раённай арганіза­цыі Беларускага тава­рыства інвалідаў па зроку — 88 жыхароў раёна. Многія з гэтых людзей часткова ці цалкам страцілі зрок. Тое, што здаецца нам лёгкім і прывычным, – уцягнуць нітку ў іголку, прыгатаваць сняданак, перайсці вуліцу, зайсці ў аўтобус, — для іх цяжкае выпрабаванне. А некаторыя і ўвогуле абмежаваны сценамі свайго дома, бо замест яркіх колераў навакольнага свету могуць бачыць толькі цемру.
А таму на сустрэчу, прымеркаваную да Дня інвалідаў, якая праводзілася ў тэрытарыяльным Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прыехаць змаглі далёка не ўсе. А тыя, хто знайшоў такую магчымасць, былі рады сустрэчы са знаёмымі, дзяліліся думкамі, выказвалі словы падзякі за пастаянную ўвагу і падтрымку актыўнаму, спагадліваму і клапатліваму старшыні арганізацыі Веры Сцяпанаўне Косік.
Вельмі ўразіў усіх удзельнікаў сустрэчы прагляд фільма “Фарпост” – яскравага дакументальнага прыкладу таго, як у самай цяжкай сітуацыі дапамагаюць чалавеку вера і жаданне ствараць дабро. А напрыканцы гасцей чакаў сюрпрыз – маленькія падарункі ад раённай арганізацыі БелТІЗ.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 1.12.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://unc-mps.com.ua

farm-pump-ua.com