СПАДЧЫННАЯ ПРАЦАВІТАСЦЬ

Каляндар перагарнуў апошнія старонкі лістапада, а на палях раёна, пакуль дазваляе надвор’е, працуюць трактары. Вопытны механізатар прыватнага прадпрыемства “Савушкіна” Аляксандр Лямачка добра ведае, якім важным з’яўляецца пад’ём зябліва для зямлі, якая пазбаўляецца ад пустазелля, а значыць, і для будучага ўраджаю. А таму, спыніўшыся на хвілінку ля рэдакцыйнай машыны, не глушыць трактар і, адказаўшы на некалькі пытанняў, хутчэй сядае зноў у кабіну. Зразумела, зіма не стане чакаць, а чым больш палёў будзе падрыхтавана восенню, тым лягчэй вясной, калі на вагу золата кожная хвіліна.
Аляксандр Лямачка працуе ў “Савушкіна” амаль 25 гадоў. Працавітасці, адказнасці да справы ён з самага маленства навучыўся ў бацькоў, якія таксама ўсё жыццё шчыравалі на палях і фермах мясцовай гаспадаркі. Амаль увесь год механізатар задзейнічаны на розных работах. Што б ні даручылі яму, заўжды выконвае ўсё бездакорна, бо добра разумее важнасць той справы, з якой звязаў сваё жыццё.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: механізатар ПП “Савушкіна” Аляксандр Лямачка.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 1.12.2012 г.

Добавить комментарий


https://www.farm-pump-ua.com

www.zaraz.org.ua/deposits/

medicaments-24.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!