А ДОМ СТАIЦЬ, МАЎКЛIВЫ I СТАРЫ…

Пытанні ўліку і скарачэння колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці рэгламентаваліся да 1 верасня 2012 г. пала­жэннямі Указа Прэзі­дэнта № 70.
1 верасня г.г. у закон­ную сілу ўступіў Указ Прэзідэнта № 100 “Аб мерах па ўдасканальванню ўліку і скарачэнню коль­касці пустуючых і ста­рых дамоў у сельскай мясцовасці”. Ён пашырыў магчымасці мясцовых выканаўчых камітэтаў па скарачэнню такога жылля, у тым ліку шляхам яго зносу. Указ спрасціў працэдуры прызнання жылых дамоў пустуючымі ці старымі.
Праведзеная праверка паказала, што ў 2011 годзе і з пачатку 2012 г. райвыканкам і сельвыканкамы выканалі пэўную работу па скарачэнню пустуючых і старых дамоў. Аднак эфектыўнасць гэтай работы значна зніжана ў параўнанні з папярэднімі гадамі, вычарпальныя меры не прыняты. Так па стану на 1 кастрычніка г.г. у рэгістры ўліку лічыцца 366 пустых дамоў. З ліпеня 2009 г. у гэты рэгістр жылыя дамы не ўносіліся, што з’яўляецца вынікам неналежнай работы.
У студзені-лютым 2012 г. камісія па абследаванню жылых дамоў склала 88 заключэнняў аб адпаведнасці іх крытэрыям пустуючых, аднак рашэнні аб уключэнні ці неўключэнні іх у рэгістр уліку да гэтага часу не прыняты. У сувязі з уступленнем у сілу Указа № 100 сельвыканкамам неабходна перагледзець адпаведнасць гэтых жылых дамоў крытэрыям пустуючых.
Нягледзячы на вялікую колькасць пустуючых дамоў, якія лічацца ў рэгістры ўліку з 2007 г., за ўвесь час дзеяння Указа № 70 райвыканкамам у суд накіравана толькі 25 заяў аб прызнанні дамоў безгаспадарнымі і перадачы іх ва ўлас­насць адпаведных адмі­ністрацыйна-тэрыта­рыяльных адзінак. У мінулым годзе ў судзе разгледжана толькі 6 такіх спраў, сёлета ў суд паступіла 6 іскавых заяў і па 13 дамах фарміруецца неабходны пакет дакументаў для падачы іскаў у суд.
Вывучэнне пытання рацыянальнага выкарыстання перада­дзеных ва ўласнасць сельвыканкамаў пустуючых дамоў, а таксама зямельных участкаў, на якіх яны размешчаны, падказала неабходнасць узмацнення кантролю райвыканкама за дзейнасцю сельвыканкамаў у гэтым напрамку. Прычыны выяўленых пракуратурай раёна парушэнняў Указа № 70 хаваюцца ў неналежнай арганізацыі работы, адсутнасць каардынацыі дзейнасці зацікаўленых служб па выкананню патрабаванняў Указа. А прычынамі, якія садзейнічалі выяўленым парушэнням, былі цякучасць кадраў, недастатковае веданне адказнымі асобамі заканадаўства, адсутнасць дастатковага фінансавання для рэалізацыі мерапры­емстваў па зносу дамоў.
Уступленне ў законную сілу Указа № 100 абумоўлівае неабходнасць актывізацыі гэтай работы. На падставе прадстаўлення пракуратуры пытанне было разгледжана на лістападаўскім пасяджэнні райвыканкама, рашэннем якога адказным асобам вызначаны канкрэтныя тэрміны, у якія яны павінны паправіць работу. Пытанне ж аб выкананні Указа №100 будзе разглядацца штоквартальна, таму што праблема зносу старых дамоў, навядзення парадку на зямлі па-ранейшаму для нашага раёна застаецца актуальнай.
Хрысціна ХАМІЧУК, памочнік пракурора раёна.

Опубликовано в «ГЧ» 5.12.2012 г. 

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!