Сола для даяркі

Вось ужо месяц у вёсцы Хмялёўка функ­цыянуе рэканструя­ваная ферма з двума кароўнікамі і дзвюма даільнымі заламі, мадэрнізацыя якой абышлася дзяржаў­наму прадпрыемству “Ра­дзежскае” ў 9 міль­ярдаў рублёў.
— Усё зроблена так, як патрабуе тэхналогія, — расказвае дырэктар прадпрыемства Вітольд Пяткевіч. – Раней у нас не было цэха сухастою, радзільнага аддзялення, цэха раздою. Цяпер усё гэта ёсць. Каровы знаходзяцца на бяспрывязным утрыманні. Абсталяваны малочны блок, лабараторыя. Створаны добрыя бытавыя ўмовы для даярак – санвузел, душавыя, умывальнікі. Нават паветра памянялася: цяпер яно чыстае, свежае, як для жывёлін, так і для работнікаў фермы. Жывёла адчувае сябе больш свабодна, ёсць выгульныя дворыкі з кармавымі сталамі.
Работы завершаны ў комплексе: тэрыторыя фермы заасфальтавана і агароджана. Вынікі захаванай тэхналогіі не прымусілі сябе чакаць.
— Няхай і невялікія, — працягвае Вітольд Мечыслававіч, — але яны ёсць. Мы плюсуем у параўнанні з мінулым годам. Рэзкага скачка пакуль няма ды яго і не павінна быць, бо карова, як і чалавек, прывыкае да новых умоў, праходзіць працэс адаптацыі. Асноўныя расцёлы пачнуцца ў лютым-сакавіку. Думаем, што да гэтага часу ўсё наладзіцца і вынікі будуць важкімі.
Сёлета ў гаспадарцы плануюць выйсці на прадуктыўнасць у 5100 кілаграмаў. Летась яна была 4600. Павышэння вытворчасці малака чакаюць і ад павелічэння пагалоўя статка. На Хмялёўскай ферме кароў больш ужо на 25 галоў, на наступны год яшчэ будзе дабаўлена.
Аднак якой бы дас­каналай ні была тэх­налогія, нельга спісваць з рахункаў чалавечы фактар. Многае залежыць ад кожнага работніка, які адказвае за свой участак.
— У гэтым плане, — гаварыў Вітольд Мечыс­лававіч, — усё надзейна. Калектыў спецыялістаў фермы ў нас адказны. І загадчык Валерый Клімовіч, і ветурач Валянціна Калашук, і тэхнік-асемянатар Мая Тыцык кантралююць увесь працэс.
Колькасць даярак на новай ферме скарацілася амаль на 40%. Дзве працуюць у адной даільнай зале, дзве – у другой. Цяпер яны маюць два выхадныя, водпускі. Работы менш стала: час дойкі скараціўся – тры гадзіны ранкам, тры – вечарам.
— Умовы, вядома ж, не параўнаць з ранейшымі, — гаворыць аператар машыннага даення Ва­лянціна Тыцык. – Не трэба бегаць з вёдрамі, ёсць гарачая вада, стала намнога чысцей.
І самае галоўнае, што даярка выконвае толькі сваю непасрэдную работу – доіць. Адным словам, тое, што павінна рабіць.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКАХ: дырэктар ДзП “Радзежскае” Вітольд Пяткевіч і загадчык Хмялёўскай фермы Валерый Клі­мовіч ля новай фермы; аператары машыннага даення Валянціна Тыцык і Святлана Барысюк закончылі дойку.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 5.12.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


ценные бумаги и их виды

www.www.pillsbank.net

www.avtokum.com