У госці да Пушкіна

У вучняў маларыцкай СШ № 2 ёсць традыцыя наведваць літаратурны музей, які знаходзіцца ў Арэхаўскай школе. Кожны год настаўнікі рускай мовы і літаратуры арганізоўваюць экскурсію, каб вучні лепш пазнаёміліся з жыццём і творчай дзейнасцю выдатнага рускага мастака слова – паэта А.С.Пушкіна.
Больш за паўтара дзе­сяцігоддзя работай літара­турнага музея Арэхаўскай школы кіруе творчы настаўнік Святлана Ва­сільеўна Вітаноўская. Яна актыўна працуе над папаў­неннем літаратурнага фонду музея, пошукам новых экспанатаў і беражліва захоўвае тое, што было зроблена заснавальнікам  музея Марыяй Пятроўнай Жыгалавай.
Нам, вучням, пашчасціла пабываць у гэтым утульным, напоўненым творчым духам паэзіі, куточку — месцы зусім не падобным на Міхайлаўскае, але вельмі змястоўным і пазнавальным.
У час экскурсіі, якую для нас правялі экскурсаводы школы Настасся Мыслік, Ірына Галянчук і Аркадзь Бягеза, для нас адкрылася заслона многіх таямніц біяграфіі паэта, мы больш даведаліся пра яго творчую дзейнасць, пра  лёс яго нашчадкаў, якія жылі ў Беларусі. Такая цікавая экскурсія заслугоўвае толькі слоў падзякі.
Марына ТАРАСЮК, вучаніца 9 “Б” класа маларыцкай сярэдняй школы № 2.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.