Вёсцы патрэбны спецыялісты высокай кваліфікацыі

1 снежня на тэрыторыі машынна-трактарнага парка прыватнага прадпрыемства “Савушкіна” прайшла промаакцыя “Будучае краіны – у тваіх руках”. У ёй прынялі ўдзел амаль 700 вучняў 9-х класаў з устаноў адукацыі Маларыцкага, Брэсцкага, Кобрынскага, Жабінкаўскага раёнаў і г.Брэста. Мэта акцыі, арганізатарамі якой выступілі Маларыцкі прафесійны ліцэй, Маларыцкі райвыканкам і ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, — з’арыентаваць вучняў на працоўную дзейнасць, зацікавіць іх рабочымі прафесіямі.
-Задача сённяшняга мерапрыемства, — кажа Станіслаў Ляшчук, дырэктар прафесійнага ліцэя, — даць інфармацыйную аснову для прыняцця рашэння аб выбары далейшага прафесійнага шляху, псіхалагічнай падрыхтоўкі да дзейнасці ва ўмовах рыначных адносін, матывацыя да прафесійнай арыентацыі як сродку павышэння канкурэнтаздольнас­ці на рынку працы сёння. Спадзяюся, што акцыя стане штуршком для тых вучняў, якія яшчэ канчаткова не вызначыліся з будучай прафесіяй.
Для ўсіх удзельнікаў промаакцыі была запланавана цікавая і насычаная праграма. 9-класнікі маглі пазнаёміцца з інфармацыйным стэндам “Прафесійная адукацыя Брэсцкай вобласці”, наведаць абласную выставу дэкаратыўна-прыкладной і тэхнічнай творчасці навучэнцаў устаноў прафе­сійна-тэхнічнай адукацыі Брэстчыны, паглядзець карт (гоначны мікралітражны аўтамабіль з двухтактным рухавіком) і яго работу. Але самае інтрыгуючае перад вачамі вучняў паўстала ў час аглядавай выставы сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі. Яны ўбачылі ўзровень тых трактароў, камбайнаў, машын, якія ўжо сёння працуюць на палях. Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства паглядзелі майстар-клас па кіраванні пагрузчыкам “Скарпіён”, убачылі некаторыя элементы работы з таго, на што ён тэхнічна здольны.
Зямля жыве па сваіх законах. Яна нагадвае жывую істоту, бо можа хварэць, пакутаваць ад смагі, мець свой нораў…А праца земляроба якраз і заключаецца ў тым, каб хутка і ўмела распазнаць гэты характар, раскрыць усе таямніцы да драбязы. А для гэтага неабходны што­дзённае цярпенне, глыбокія веды, навыкі, уменне, вопыт, талент і жаданне аддаць усяго сябе той працы, якой прысвяціў жыццё. Якой прыгожай з’яўляецца зямля, куды чалавек прыклаў свой розум і сэрца!
-Механізатар быў, ёсць і будзе ключавой фігурай на вёсцы, — гаворыць Казімір Лапіч, старшыня райвыканкама, удзельнік мерапрыемства. – Але і ён у сённяшніх умовах павінен быць добра падрыхтаваны да працы на новай тэхніцы. Гэта патрабаванне жыцця. СВК неабходны кадры высокай кваліфікацыі, якія б маглі ўмела кіраваць сучаснымі трактарамі, камбайнамі… Сельскагаспадарчая тэхніка каштуе нятанна, таму механізатару перш, чым пасадзіць яго за руль, трэба даць неабходныя трывалыя веды. А яшчэ неабходна, каб у земляробаў было жаданне працаваць з душой і вынікова. Зямля ж не церпіць абыякавых адносін да сябе, таму беражлівыя адносіны трэба выхоўваць з дзяцінства.
…Удзельнікам акцыі быў прадугледжаны абед у палявых умовах. Яны паспрабавалі салдацкай кашы з палявой кухні. Для 9-класнікаў таксама была арганізавана канцэртна-агітацыйная праграма.
Р.S. У рабоце промаакцыі прыняў удзел Аляксандр Жук, першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення промаакцыі “Будучае краіны – у тваіх руках” у машынна-трактарным парку прыватнага прадпрыемства “Савушкіна”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 5.12.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вёсцы патрэбны спецыялісты высокай кваліфікацыі: 1 комментарий

  • 12.12.2012 в 10:58 пп
    Permalink

    бедная краіна… калі ў яе будучае ў гэткім прыярытэце…

Добавить комментарий


http://artma.net.ua

www.avrora-trans.com

buysteroids.in.ua/inekczionnyie-anabolicheskie-steroidyi/nandrolon/decanol-200-dekanol.html