Інфарматызацыя адукацыйнага працэсу

Завяршыўся абласны конкурс прафесійнага майстэрства кіраўнікоў устаноў адукацыі. Актыўны ўдзел у ім прынялі і кіраўнікі ўстаноў адукацыі Маларытчыны. А Наталля Пракапук, дырэктар СШ №1 райцэнтра, па яго выніках адзначана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Кіраванне інфарматызацыяй адукацыйнага працэсу”. На конкурс былі прадстаўлены аўтарскія інавацыйныя праекты, якія ўключалі метадычнае апісанне вопыту работы, відэаролік з элементамі выкарыстання інфармацыйных і камунікатыўных тэхналогій у адукацыйным працэсе. Журы ўлічвала актуальнасць прадастаўленых матэрыялаў, арыгінальнасць і навізну падыходу, практычную значнасць, педагагічную мэтазгоднасць і ІКТ-кампетэнтнасць.
-Мы імкнемся шырока выкарыстоўваць лічбавыя адукацыйныя рэсурсы ў вучэбна-выхаваўчым працэсе, — кажа Наталля Віктараўна. – Атрыманы праграмна-апаратны комплекс за выніковы ўдзел у абласным конкурсе паспрыяе хутчэйшаму стварэнню медыятэкі ў нашай школе.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Наталля Пракапук, дырэктар СШ №1, з узнагародамі.

Опубликовано в «ГЧ» 8.12.2012 г.

Добавить комментарий


читать детальнее на сайте

www.profvest.com/2014/06/alpari-otzivi-i-pamm-scheta.html

просування сайту
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!