Прыйшла “Калядная зорка”

Завяршыўся раённы этап рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка».Удзельнікамі спаборніцтва сталі дзеці ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Конкурс праводзіўся ў 7 намінацыях: “Тэкстыль”, “Мастацкі роспіс”, “Мастацкая саломка”, “Кераміка”, “Выцінанка”, “Калядная кампазіцыя”, “Навагодняя ёлка”.
На раённае спаборніцтва было прадстаўлена 105 работ з 17 устаноў адукацыі Маларытчыны.Усе яны характарызаваліся арыгінальнасцю ідэі, самабытнасцю мастацкага ўвасаблення, сінтэзам народных традыцый і сучаснай творчай практыкі. Акрамя таго, пры выкананні работ удзельнікамі выкарыстоўваліся новыя матэрыялы і тэхналогіі. На абласны этап журы адабрала 15 твораў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Ніна Алесіюк праводзіць экскурсію для вучняў пачатковых класаў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 8.12.2012 г.

Добавить комментарий


topobzor.info/meizu-m5-note/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!