Гучалі чароўныя радкі

У бібліятэках Брэстчыны працягваецца месячнік папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі”. У яго рамках у раённай бібліятэцы прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў “Гучаць чароўныя радкі”. У ім прынялі ўдзел пераможцы такіх жа творчых выпрабаванняў, якія праводзілі сельскія бібліятэкі-філіялы раёна. Сваё майстэрства дэманстравалі вучні 3-11 класаў устаноў адукацыі раёна. Журы, у склад якога ўваходзілі Надзея Курдзюк, Соф’я Якубчык, Мікалай Пацяюк, уважліва праслухала 21 твор.
-Гэта былі, сапраўды, чароўныя хвіліны, — кажа Мікалай Іванавіч, мясцовы паэт з в.Ляхаўцы. –Беларускае мілагучнае слова з вуснаў дзяцей гучала неяк незвычайна: па-святочнаму радасна і ўзнёсла. І ад гэтага на душы станавілася цёпла і светла.
Своеасаблівы майстар-клас па мастацкаму ўвасабленню паэтычных твораў для прысутных правялі 11-класнікі раённай гімназіі Павел Канановіч і Яўген Салавей. Юнакі нядаўна сталі пераможцамі адкрытага конкурсу чытальнікаў, які быў прысвечаны 130-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа і праводзіўся філалагічным факультэтам БрДУ імя А.С.Пушкіна.
Пераможцамі конкурсу сталі: ва ўзроставай групе 3-6 класы – Маргарыта Ціхановіч (5 клас, Чарнянская СШ) і Уладзіслаў Дзям’янка (4 клас, Дарапеевіцкі д/с-СШ); ва ўзроставай групе 7-9 класы – Кацярына Алесіюк (8 клас, Лукаўская СШ) і Станіслаў Палянскі (7 клас, раённая гімназія); ва ўзроставай групе 10-11 класы – Настасся Кулічык (11 клас, Чарнянская СШ). Усе ўдзельнікі атрымалі прызы, а пераможцы — яшчэ і дыпломы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: удзельнікі раённага конкурсу чытальнікаў вершаў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 8.12.2012 г.

Добавить комментарий


http://steroid-pharm.com

www.medicaments-24.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!