Выратавалі жыццё

Калі Віталь Крэнь, дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях, атрымаў паведамленне аб экстраннай дапамозе (незнаёмы мужчына, які тэлефанаваў з мабільніка, прасіў дапамагчы яму выбрацца з лесу, дзе заблудзіўся, амаль замерз), ён дзейнічаў як сапраўдны прафесіянал. Адразу ж даў каманду бліжэйшаму пад­раздзяленню з в. Гвозніца, і супрацоўнікі яго Сяргей Бурштын і Віктар Ляўчук праз хвіліну ўжо выехалі ў в. Дубічна. Спачатку праверылі дарогу, што вя­дзе ад чыгуначнай станцыі Раматова ў бок Дубічна. Нікога не знайшлі, паехалі ў в. Дубічна. Там апыталі вяскоўцаў, і гэта дапамагло высветліць, што невядомы мужчына жыве ў Раматове, а пайшоў да брата ў в. Дубічна і пакуль яго дома няма. Праз паўгадзіны на дапамогу Віктару і Сяргею выехала другая машына павышанай праходнасці. На адлегласці 2 кіламетры ад в. Дубічна супрацоўнікі райаддзела МНС і знайшлі таго, хто прасіў аб дапамозе.
Як высветлілася, жыхар Раматова М. напрамую спрабаваў дабрацца з в. Дубічна ў сваю вёску, але збіўся з дарогі і заблудзіўся.
Стан мужчыны можна было ацэньваць як крытычны, бо прабыў у лесе ён доўга, моцна замерз. Няцяжка прадказаць, чым магло б усё для яго закончыцца, калі б не аператыўныя дзеянні выратавальнікаў.
P.S. Як удакладніў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуа­цыях Мікалай Дубач, ён падрыхтаваў рапарт на імя начальніка абласнога ўпраўлення МНС з просьбай заахвоціць супрацоўнікаў, якія выратавалі жыццё чалавеку.
Па словах Мікалая Паўлавіча, надзвычайных сітуацый за час службы і ў Віталя Крэня, і ў Віктара Леўчука, і ў Сяргея Бурштына (а служаць яны даўно) было нямала, гэтая – з ліку нестандартных, неардынарных. І тым не менш, яны не разгубіліся, ведалі, якія дзеянні прадпрымаць, каб выратаваць жыццё чалавеку, што лішні раз пацвярджае іх высокі прафесіяналізм і адданасць службоваму абавязку.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: выратавальнікі: Віталь КРЭНЬ, Віктар ЛЯЎЧУК і Сяргей БУРШТЫН.
Фота Святланы МАКСІМУК.

Опубликовано в «ГЧ» 12.12.2012 г.

Добавить комментарий


http://babyforyou.org

Buy Nandrolone D online in Canada

http://www.farm-pump-ua.com/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!