А што такое РАУС?

Вучні сярэдніх школ №1 і №2 г. Маларыты, а таксама Арэхаўскай СШ атрымалі магчымасць пазнаёміцца з паўсядзённай дзейнасцю супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў. Работнікі інспекцыі па справах непаўналетніх у ходзе праведзеных экскурсій растлумачылі дзецям і педагогам парадак і арганізацыю работы ўсіх служб і падраздзяленняў аддзела, расказалі пра задачы, якія даводзіцца вырашаць вартавым парадку. Школьнікі з цікавасцю знаёміліся са спецыяльнымі сродкамі і ўзбраеннем, працэсам дактыласкапіравання. Многія з гасцей пажадалі сабе зрабіць такую працэдуру, а таксама прымерыць бронежылет.
Вучням напомнілі пра неабходнасць захавання Правілаў дарожнага руху, недапушчальнасць учынення правапарушэнняў і злачынстваў. Школьнікі атрымалі поўную інфармацыю пра міліцэйскія ўстановы адукацыі і ўмовы навучання ў іх.
Святлана ДАМАНСКАЯ, супрацоўнік інспекцыі па справах непаўналетніх.
На здымку: пасля экскурсіі па РАУС.

Опубликовано в «ГЧ» 12.12.2012 г. 

Добавить комментарий


центр реабилитации

citroen.niko.ua

http://101binaryoptions.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!