Новы выгляд царквы

Царква ў імя святой вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы ў в. Арэхава была пабудавана ў 1995 г. А 12 лістапада 1998 г. яе ўрачыста асвяціў Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі. Унутры храм распісвалі з 1996 па 2008 год.
— Нядаўна патынкавалі знешнія сцены царквы, — кажа айцец Анатоль Дударчук, настаяцель. – На гэта ў нас было затрачана 2 гады. Работы выконвалі Сяргей Нягода і Ігар Макушык. Зробленае надало храму своеасаблівы выгляд.
Царква зараз выглядае асабліва велічна і ўзнёсла. Нельга прайсці міма. Так і хочацца зазірнуць у храм, пастаяць, узнесці Богу малітву.
Між іншым, нядаўна царкву наведаў Іаан, епіскап Брэсцкі і Кобрынскі. Пасля саборнага богаслужэння адбыўся хрэсны ход вакол храма, а пасля адслужылі малебен.
На здымку: так цяпер выглядае царква ў імя святой вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы ў в.Арэхава.

Опубликовано в «ГЧ» 12.12.2012 г.

Добавить комментарий


как начать экономить деньги

Был найден мной нужный веб сайт с информацией про диван на кухню диван купить киев
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!