Дзевяць дзясяткау Сцяпана Карабейкi

Сцяпан Макаравіч Карабейка нарадзіўся ў 1922 годзе. Перажыў вайну, быў яе непасрэдным удзельнікам, прайшоў з баямі Польшчу, Германію, быў паранены і з таго часу інвалід. Жыццё пражыў багатае. Усё ў ім умясцілася – гора і радасць, цяжкасці і каханне, нараджэнне дзяцей, унукаў і смерць жонкі і сына.
У свае 90 Сцяпан Макаравіч яшчэ на дзіва рухавы. Ён і дровы паціху паколе, і каля дома прыбярэ. А ў душы — па-ранейшаму аптыміст. І гэта дапамагае яму спраўляцца з цяжкасцямі. Гадоў дзесяць назад падкасіла Сцяпана Макаравіча хвароба. Ды так моцна, што не падымаўся з ложка. Але Бог даў яму сілы пераадолець хваробу, пражыць яшчэ не адзін год і адсвяткаваць сваё дзевяностагоддзе.
Павіншаваць бацьку з юбілеем у родную вёску Дрочава прыехала з Брэста дачка Сцяпана Макаравіча – Ніна. Увогуле ў сваім доме яму давялося сустракаць шмат гасцей. З падарункамі ад СВК “Арэхаўскі”, дзе Сцяпан Карабейка ўсё жыццё працаваў паляводам, і Арэхаўскага сельскага Савета завітаў сюды старшыня сельвыканкама Пётр Ківачук, адклаўшы на паўгадзіны іншыя справы, наведалі юбіляра спецыялісты тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Не прамінуў сваёй увагай аднаго з самых старэйшых жыхароў вёскі Дрочава і настаяцель Свята-Параскевінскай царквы айцец Анатоль, а матушка Валянціна, якая як сацыяльны работнік дапамагае Сцяпану Макаравічу спраўляцца з хатнімі праблемамі, павіншавала свайго падапечнага задушэўнай песняй. Такой увагай ён быў крануты да слёз.
Бог кожнаму дае свой адрэзак шляху. Няхай збудуцца ўсе добрыя пажаданні, якіх прагучала нямала, і жыццёвая сцежка прывядзе Сцяпана Макаравіча да стагадовага юбілею.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у гасцях у 90-гадовага юбіляра Сцяпана Макаравіча Карабейкі.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 12.12.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


onlyyou.od.ua

niko-centre.kiev.ua/

https://best-cooler.reviews