Лоцман кнiжнага мора

Кажуць, што людзі цяпер чытаюць мала, кнігу адкрываюць рэдка. Увесь вольны час яны праводзяць ля экрана тэлевізара ці манітора камп’ютара.
— Спрэчная думка, — пераканана Галіна Кучына, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦБС. – У нас ёсць многа фактаў, якія па­цвярджаюць адваротнае. Прыклад таму хаця б Олтушская сельская бібліятэка-філіял.
У Олтушскай сельскай біблія­тэцы-філіяле ёсць што пачытаць. Кніжны фонд налічвае больш за 8300 экзэмпляраў рознай тэматыкі, з іх беларускамоўнай -3100 экзэмпляраў.
— Бібліятэкарам працую са жніўня 1988 г., — кажа Галіна Якаўлеўна. – На прыкладзе нашай вёскі магу сказаць, што ў апошні час у Олтушы актыўных чытачоў стала больш. Вяскоўцы сябруюць з кнігаю. Паводле дадзеных сельсавета, на сённяшні дзень у Олтушы пражывае 700 чалавек, а вось чытачамі бібліятэкі з’яўляецца 401 жыхар. Бывае, што колькасць кнігавыдач у дзень складае 100 экзэмпляраў.У асноўным узрост наведвальнікаў – 30-50 гадоў.
Галіна Шахрай пастаянна праводзіць апытанні, арганізуе выставы кніг, што паступілі, вывучае попыт. Якіх кніг няма ў наяўнасці, то заказвае ў Маларыце. Неабходна дадаць, што з пачатку гэтага года фонд бібліятэкі папоўніўся ўжо на 300 экзэмпляраў.
Бібліятэкар працуе з чытачамі і для іх. Набліжаецца да завяршэння конкурс “Суперчытач-2012”. Хутка будуць падведзены яго вынікі ў 3 намінацыях: “Патрыёт беларускай кнігі”, “Самы “камерцыйны” чытач”, “Самы актыўны наведвальнік бібліятэкі”. Многа мерапрыемстваў праводзіцца і з дзецьмі. Для іх пастаянна арганізуюцца “салодкія” сталы, гутаркі, конкурсы, віктарыны, падарожжы… Працяглы час тут існуе аматарскае аб’яднанне “Сябры бібліятэкі”, якое ахоплівае вучняў 3-8 класаў. Пасяджэнні праходзяць раз на месяц.
— Галіна Якаўлеўна, кажуць, што жыхары Олтуша актыўна робяць кніжныя падарункі бібліятэцы. Гэта так?
— Найбольш яны актыўныя ў час правядзення штогадовай акцыі “Падары бібліятэцы кнігу”. Дзякуючы чытачам кніжны фонд папаўняецца спецыяльнай, мастацкай, дзіцячай, даведачнай, праваслаўнай літаратурай і перыядычнымі выданнямі. У спісе актыўных удзельнікаў акцыі больш за 20 чалавек. Аднак хацелася б назваць прозвішчы тых, хто падарыў бібліятэцы найбольшую колькасць кніг. Гэта Вячаслаў Зезюкоў (45 кніг), Аляксандра Дземідзюк (40), Марыя Аўдзяюк (35), Віктар Алесік (30), Ала Пішчык (25) і многія іншыя. Адна з форм работы бібліятэкара — абслугоўванне чытачоў дома, асабліва такіх катэгорый, як інваліды, пенсіянеры, ці, скажам, у мясцовай бальніцы. Яны могуць заказаць кнігу па тэлефоне.
Да паслуг наведвальнікаў – выхад у інтэрнэт, 20 відэафільмаў, 130 прэзентацый… Цеснае супра­цоўніцтва ў бібліятэцы наладжана і з мясцовай школай.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Галіна Шахрай, бібліятэкар, абслугоўвае чытачоў.

Опубликовано в «ГЧ» 12.12.2012 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


medicaments-24.net

best-products.reviews/no-more-oil-while-cooking-enjoy-your-favorite-fried-meals-with-our-top-11-best-air-fryers/

medicaments-24.net