Паступайце ў ваенную акадэмію

Выбраўшы прафесію афіцэра, выпускнік школы найперш за ўсё выбірае шлях добрасумленнага служэння Радзіме, вернасці воінскаму абавязку.
Айчына давярае афіцэру самае дарагое і каштоўнае ў нашай краіне – людзей, якіх ён абавязаны выхоўваць і вучыць, а ў ваенны час ён заступіць на яе абарону. Камандзір адказвае за жыццё і здароўе падначаленых, за іх уменне кіраваць сучаснай тэхнікай, валодаць сучаснай зброяй.
Цяпер падрыхтоўка ваенных кадраў вядзецца ва ўстанове адукацыі “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”, на ваенных факультэтах у вышэйшых навучальных установах краіны, а таксама ў ВНУ Расійскай Федэрацыі.
На перыяд навучання курсанты забяспечваюцца ўсімі відамі дапамогі, ім выплачваецца стыпендыя. Старшакурснікі пражываюць у добраўпарадкаваным інтэрнаце. Зімой і летам курсантам прадастаўляюць канікулярны водпуск працягласцю 14 і 30 сутак адпаведна. Будучыя афіцэры наведваюць музеі, тэатры, канцэрты і гістарычныя месцы. Захаванне і ўмацаванне здароўя курсантаў з’яўляецца адной з асноўных задач камандзіра і начальніка.
У ваенныя навучальныя ўстановы на конкурснай аснове прымаюцца грамадзяне РБ, якія маюць агульную сярэднюю ці прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю, а таксама вышэйшую адукацыю пры ўмове атрымання яе ў РБ на платнай аснове. Паступаць могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 17 да 21 года, у тым ліку і тыя, якія дасягнуць 17-гадовага ўзросту ці дасягнулі 21-гадовага ўзросту ў год паступлення на вучобу. Выбраць прафесію афіцэра могуць таксама тыя, хто прайшоў тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, ваенную службу па кантракту і каму не больш чым 23 гады.
Сёння афіцэрская служба – гэта магчымасць знайсці для сябе вартую прафесію, атрымаць якасную бясплатную вышэйшую адукацыю і поўнае дзяржаўнае забеспячэнне на час навучання, гарантаваную працаўладкаванасць пасля вучобы, дастойную аплату працы і сацыяльныя гарантыі ваеннаслужачых. Па пытаннях паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы трэба звяртацца ў райваенкамат па адрасу: вул. Савецкая, д. 126а, каб. № 2 ці па тэл. у групу прызыву 2-58-57. Заяўкі прымаюцца па 26 сакавіка 2013 года.
Алег ШЫШАЦКІ, ваенны камісар райваенкамата.

Опубликовано в «ГЧ» 9.01.2013 г. 

Добавить комментарий


www.http://farkopi.com/

e-kirpich.kiev.ua

Узнайте про классный веб сайт про направление Велосипед VNV www.velotime.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!