Жыццёвае правіла Васіля Калінічэнкі

Двайнымі святамі для Настассі Корань з Арэхава, Аляксея Стральца і Святланы Крэнь з Маларыты,  інвалідаў,  сталі дні іх нараджэння. У госці да Настассі,  Аляксея і Святланы завіталі супрацоўніцы раённага тэрытарыяльнага Цэнтра абслугоўвання насельніцтва і раённай арганізацыі таварыства інвалідаў. Яны прыйшлі з падарункамі і ўручылі Настассі, Аляксею і Святлане, якія ў той дзень святкавалі сваё 18-, 16-, і 10-годдзе, магнітафон “Філіпс”, мабільны тэлефон і электрафен. Гэтыя падарункі па ўласнай ініцыятыве прапанаваў індывідуальны прадпрымальнік Васіль Калінічэнка. Адно з галоўных жыццёвых правіл гэтага чалавека – рабіць дабро, і ён ніколі не адступае ад свайго правіла.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Настасся КОРАНЬ і Аляксей СТРАЛЕЦ з падарункамі ад добрага спонсара.
Фота Юліі КРЭНЬ.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


масла mobil оптом

узнать больше poliv.ua

baly.com.ua