ПАСЯДЖЭННЕ ВА ЎРАЧЫСТЫМ ФАРМАЦЕ

Пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, якое сабрала разам усіх, хто мае непасрэднае дачыненне да работы з “цяжкімі” падлеткамі і праблемнымі сем’ямі, прайшло напярэдадні ўрачыстай даты – 95-годдзя з дня заснавання камісій па справах непаўналетніх, у не зусім звычайным фармаце. За “круглым сталом” на гэты раз абмяркоўваліся не канкрэтныя лёсы падлеткаў, не праблемы асобных сем’яў, а сама гісторыя і розныя бакі дзейнасці камісіі.
Старшыня раённай камісіі па справах непаўналетніх Вадзім Шпетны зрабіў экскурс у гісторыю. Напомніўшы мудрыя словы Пятра Машэрава: “Сёння мы жывем так, як выхоўвалі ўчора”, ён заўважыў, што заўтра мы будзем жыць так, як выхоўваем сёння. А значыць пытанні выхавання заўжды павінны быць у полі зроку.
Падрабязны аналіз дзейнасці камісіі за апошнія гады зрабіла намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Іна Панасюк. Мовай лічбаў яна пераканала, што ў раёне склалася пэўная сістэма работы па прафілактыцы злачыннасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх і прафілактыцы сямейнага дрэннага становішча. Пацвярджэннем яе слоў было і выступленне памочніка пракурора раёна Хрысціны Хамічук. Усе запланаваныя камісіяй мерапрыемствы па прафілактыцы безнагляднасці і сямейнага дрэннага становішча, як адзначыла яна, былі выкананы. Больш чым у 2 разы знізілася летась падлеткавая злачыннасць, істотна зменшылася і колькасць правапарушэнняў, не было дапушчана фактаў учынення злачынстваў у адносінах непаўналетніх у сямейна-бытавых умовах, выканана запланаваная сума спагнання расходаў з абавязаных асоб. У членаў камісіі, як гучала ў выступленні, ёсць зацікаўленасць у лёсе кожнага з падлеткаў, у паводзіны якіх даводзіцца ўмешвацца.
Поспехі ў рабоце дасягнуты дзякуючы агульнаму ўзаемадзеянню, але пры непасрэднай каардынацыі работы камісіяй, падкрэсліла, начальнік раённага аддзела адукацыі Таццяна Лаўрэенка. А пра тое, як працуе камісія па справах непаўналетніх непасрэдна на месцах, расказала старшыня камісіі па справах непаўналетніх Маларыцкага сельвыканкама Ніна Луцук.
Завяршальным акордам пасяджэння стала ўрачыстае ўшаноўванне тых, хто справе работы з падлеткамі аддае шмат часу і душэўных сіл. За актыўнасць, адданасць рабоце Грамату райвыканкама атрымала намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Іна Панасюк, Граматамі абласной камісіі па справах непаўналетніх былі ўзнагароджаны спецыяліст раённага аддзела адукацыі Людміла Кучарук і дырэктар Велікарыцкай школы Ірына Наркевіч, Пісьмы падзякі атрымалі інспектары інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Надзея Півень і Святлана Даманская, спецыяліст раённага аддзела адукацыі Лідзія Пішчык, загадчык педыятрычнага аддзялення райпаліклінікі Дзмітрый Станкевіч, дырэктар сацыяльна-педагагічнага Цэнтра Юлія Крэнь, псіхолаг тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галіна Лапцева, сацыяльны педагог СШ № 1 Вікторыя Нікалаюк, сацыяльны педагог Гвозніцкай школы Галіна Добыш і інш.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: намеснік старшыні райвыканкама Вадзім ШПЕТНЫ ўручае Грамату Ірыне НАРКЕВІЧ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 16.01.2013 г. 

Добавить комментарий


farm-pump-ua.com/somatin-1-amp4-mo-somatin-14-iu.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!