У музеі – 7 тысяч наведвальнікаў

18 мая 1980 г. у Мельніцкай базавай школе ўрачыста быў адкрыты краязнаўчы музей. Ініцыятарам і стваральнікам яго выступіў настаўнік гісторыі Пётр Ківачук. Фотаздымкі, дакументы, рэчы ён збіраў некалькі гадоў. Сёння ў музеі налічваецца амаль 780 экспанатаў. За 32 гады існавання яго наведала 6980 чалавек. У музеі на экскурсіі пабывалі прадстаўнікі не толькі Брэстчыны і рэгіёнаў нашай краіны. У кнізе наведванняў — запісы па­дзяк ад жыхароў Масквы, Ленінграда, Новасібірска, Кіева, Ніжняга Ноўгарада, Варонежа, Валгаграда, Кіраваграда, Палтавы, Белай Царквы… Пётр Іванавіч праводзіў экскурсіі і для наведвальнікаў з Польшчы, Галандыі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку (зроблены 23.02.2011 г.): пасля чарговай экскурсіі, якую праводзіў Пётр Ківачук.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 16.01.2013 г.

Добавить комментарий


источник

ukrterminal.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!