Жыццёвы стан

Зямля-карміцелька заўжды і ўсім патрэбна. У гэтым перакананы лепшы механізатар СВК “Дарапеевічы” Сяргей Бойка. Сапраўдная мужчынская справа, нялёгкая, зразумела, яму дасталася ў спадчыну ад бацькі. А ў дадатак атрымаў ад яго і любоў да гэтай справы. Да цяжкасцяў прывык з дзяцінства, а таму зусім іх не баіцца. Акрамя таго, калі не ленавацца і ўсё рабіць на сумленне, то і зарабіць можна нямала. А гэта ж таксама стымул. І яшчэ жыллё. У свой час гаспадарка выдзеліла сям’і Сяргея добры дом. Жыві і працуй у задавальненне.
Наогул, Сяргей лічыць, што ў вёсцы жыць нядрэнна. Тут табе і работа з дастойнай зарплатай, і тэхніка новая штогод у гаспадарку прыходзіць, і вольны час з карысцю і цікава можна правесці. А быць у лідэрах для Сяргея – нармальны жыццёвы стан. Бо ва ўсім ён павінен бачыць вынік сваёй працы, і вынік гэты павінен быць толькі выдатным. Напэўна, таму Сяргей Бойка заўсёды ў ліку герояў галоўных хлебаробскіх святаў. Ён арэ, сее, знімае вяршкі з ураджаю, калі сядае за штурвал камбайна. Яго планы і мары не выходзяць за межы СВК “Дарапеевічы”. Яму добра жывецца і працуецца ў родных мясцінах, бо заўсёды адчувае кліч іх.
НА ЗДЫМКУ: Сяргей БОЙКА.

Добавить комментарий


еще по теме

learn more

steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!