“Людзі чакаюць ад нас добрых дарог”

Маларыцкі ДРБУ-179 узначаліў новы кіраўнік – Аляксандр Бурштын.

Анкета “ГЧ”
Прафесійны багаж:
Свой працоўны шлях Аляксандр Васільевіч пачаў у Маларыцкім ДРБУ-179 дарожным рабочым, з 2005 года працаваў тут майстрам. У 2008 годзе пераведзены на работу ў Брэсцкае ДРБУ-138 старшым майстрам, а з 2010 года працаваў прарабам. Удзельнічаў у дарожных будоўлях нацыянальнага парку “Белавежская пушча”, падрыхтоўцы аб’ектаў да рэспубліканскага фесты­валю-кірмашу “Дажынкі-2012” у Горках, дзе за высокія паказчыкі ў працы ўзнагароджаны граматамі Дэпартамента “Белаўтадар”. У 2012 годзе прызнаны лепшым па прафесіі ў КУП “Брэстаблдарбуд”.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
— Быць адказным за свой калектыў. І днём, і ноччу думаць пра тое, як забяспечыць людзей работай у поўным аб’ёме, адпаведна – і зарплатай. А гэта і ёсць арганізацыя працы з максімальнай аддачай.
Думкі пасля першых дзён работы на новай пасадзе:
— Праблемы ёсць, і самая галоўная – вывесці прадпрыемства з фінансавай ямы, у якой яно аказалася. Таму асноўная мэта – пошук аб’ёмаў работ. І не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі, калі гэта спатрэбіцца. Першыя напрацоўкі ёсць, і, думаю, што 2013 год будзе больш спрыяльны для калектыву, чым сёлетні. Людзі заўжды чакаюць ад нас добрых дарог. Належны стан дарог – гэта своеасаблівы ўзровень нашага жыцця, нашай цывілізаванасці. Таму мэта адна – утрымліваць іх у дастойным стане, каб усе яны адпавядалі нарматыўным патрабаванням, былі бяспечнымі для руху аўтатранспарту і лю­дзей.
Аляксандру Васільевічу 30 гадоў, жанаты, мае шасцігадовага сына.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Бурштын.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 15.12.2012 г.

Добавить комментарий


Видеодомофоны www.sledoc.com.ua
диспенсер для воды

https://progressive.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!