У госці прыйшла казка

Студзень – месяц свят і прыемных падарункаў. З апошнімі прыйшлі на калядную сустрэчу ў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі шматлікія госці. На яе былі запрошаны прыёмныя сем’і і сем’і, дзе выхоўваюцца “асаблівыя” дзеці. Удзельнікі атрада міласэрнасці “Добрыя сэрцайкі” прынеслі ў падарунак дарослым і дзецям добры настрой, які проста не магла не выклікаць падрыхтаваная імі цудоўная казка. А потым у рамках акцыі “Маміна казка”, якая была арганізавана выдавецкім домам “Звязда” пры падтрымцы грамадскай арганізацыі “Саюз жанчын” і таварыства Чырвонага Крыжа, хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі кнігі і шматлікія падарункі, уручылі якія прадстаўнік грамадскай арганізацыі “Саюз жанчын” Ірына Федчык, старшыня раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Зоя Алесік і начальнік Маларыцкага аддзялення Дэпартамента аховы Уладзімір Карабчук.
Прыемным сюрпрызам для бацькоў і дзяцей стала падвядзенне вынікаў конкурсу распрацоўкі лепшай дыдактычнай гульні, у якім перамагла Валянціна Упярэнка, і конкурсу “Творчая майстэрня”, дзе пераможцай стала Ірына Саўчук. Назвалі арганізатары сустрэчы і прозвішча самай актыўнай удзельніцы выставы мастацкіх работ выхаванцаў карэкцыйнага Цэнтра. Сваёй творчасцю здзівіла ўсіх Алёна Коцелева.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: падарункі ад добрых людзей.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 19.01.2013 г.

Добавить комментарий


www.mazda.niko.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!