ВЫНІКІ ДЗЕЙНАСЦІ — З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

У мінулы чацвер прайшоў чарговы дзень інфармавання. З інфармацыяй аб выніках выканання прагнозных па­казчыкаў сацыяльна-экана­мічнага развіцця за 2012 год інфармацыйныя групы накіраваліся ў працоўныя калектывы раёна. Адна з іх, на чале са старшынёй райвыканкама Казімірам Лапічам, пабывала ў калектыве КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”. Пачынаючы гутарку, кіраўнік раёна адзначыў, што сустрэчы ў рамках дня інфармавання – гэта не толькі магчымасць пачуць новую інфармацыю, але і нагода абмяняцца думкамі, выказаць свае меркаванні, задаць праблемныя пытанні.
Знаёмства з тым, як завяршыў раён чарговы год, у выступленні старшыні райвыканкама не было перанасычана лічбамі. Іх замяніў кароткі аналіз умоў, якія дапамаглі прадпрыемствам сельскай гаспадаркі і прамысловасці выканаць пастаўленыя задачы. Паспяхова, як адзначалася ў выступленні, справіўся раён з вытворчасцю валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, выканаўшы паказчык на 105% пры прагнозе 103%.
— Такі вынік, — заўважыў Казімір Віктаравіч, яшчэ раз пацвердзіў, што ў апошнія гады сельская гаспадарка раёна стабільна і ўстойліва развіваецца, набірае тэмпы, аб’ёмы.
Мінулы год, як падкрэсліў кіраўнік раёна, у развіцці сяла быў асаблівым. На ўзроўні краіны была пастаўлена задача — у кароткі тэрмін — за паўгоддзе ў кожнай гаспадарцы перавесці адну малочнатаварную ферму на новыя тэхналогіі. Кожная сельгасарганізацыя справілася з гэтай задачай. Змяненні, якія адбыліся на фермах, цяпер дазваляюць павялічваць дойны статак, атрымліваць значна больш малака, прычым якаснага, якое з’яўляецца самай рэнтабельнай прадукцыяй сельскай гаспадаркі.
Прамысловасць таксама летась спрацавала з плюсам. Прагноз аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі быў перавыкананы ў два разы. Цяпер курс на мадэрнізацыю. Менавіта дзякуючы апошняй паспяхова працуе і канкурыруе на рынках збыту Маларыцкі кансервавагародніна­сушыль­ны камбінат, набіраюць абароты новыя заводы прадпрыемства “КварцМелПрам”. Асобна спыніўся Казімір Лапіч на поспехах і прабелах у дзейнасці камунальнага прадпрыемства. Многае, як адзначыў ён, у плане мадэрнізацыі, атрымалася зрабіць у горадзе пры падрыхтоўцы да фестывалю-кірмашу “Дажынкі”. Былі заменены ўсе цеплатрасы, пракладзена 30 кіламет­раў каналізацыйных сетак, рэалізаваны праект па будаўніцтву кацельнай на мясцовых відах паліва, апты­мізаваны крыніцы цяпла (цяпер з падачай яго ва ўсе дамы горада спраўляецца адна квартальная кацельная). Але застаецца праблема вялікай страты вады. Лепшага жадае і якасць паслуг, і культура абслугоўвання. Менавіта ад камунальнікаў, у першую чаргу, як падкрэсліў кіраўнік раёна, залежыць парадак у горадзе. А значыць, зрабіць яшчэ трэба многае.
Паколькі сустрэча інфар­мацыйнай групы з калектывам ішла ў фармаце дыялогу і можна было адразу выказаць сваю думку, дадатковых пытанняў ва ўдзельнікаў сустрэчы да кіраўніка раёна не ўзнікла. Напэўна, усе набалелыя праблемы вырашаюцца тут на ўзроўні прадпрыемства.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы з інфармацыйнай групай.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 23.01.2013 г.

Добавить комментарий


www.nissan-ask.com.ua

www.profvest.com

https://yarema.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!