Прыляцелі качкі з выраю…зімой

У Маларыту нечакана на зімоўку вярнулася 2 качкі з поўдня! Дзякуючы мясцовым “зодчым”, на гарадской плошчы, на клумбе, ля будынка дзіцячай школы мастацтваў, за ноч са снегу былі вылеплены фігуры птушак. Адна з іх, напэўна, маці, вышынёй пад сантыметраў 160-180, сядзіць ля ядлоўцу, другая, качаня, у некалькі разоў меншая, — наводдаль ад яе. Жыхары 9-павярховага дома з балкона бачылі, як 2 юнакі стваралі гэты шэдэўр. Надвор’е таму спрыяла: тэмпература — нулявая, таму снег ляпіўся і лёгка склейваўся. Амаль за 2 гадзіны снежная скульптура была гатова.
Ранкам наступнага дня дворнікі снежную скульптуру не кранулі. Яна так і засталася стаяць, надаючы плошчы своеасаблівы шарм. А хто праходзіў міма, запавольваў крок і ўсміхаўся.
Чыя гэта ідэя? Чыіх рук справа? Хто маларытчанам падарыў столькі станоўчых эмоцый? Карэспандэнт газеты вырашыў адшукаць аўтараў – “зодчых” качак.
Імі аказаліся Максім Антонаў і Ілья Бескаравайны.
-Мы гулялі на плошчы, — расказвае Максім. – Нечакана ўзнікла жаданне вылепіць што-небудзь са снегу. У свеце ж многа праводзіцца фестываляў і конкурсаў снежных скульптур. А чым горшая Маларыта? У гарадскім парку добра было б правесці аналагічнае мерапрыемства. Думаю, што жадаючыя знойдуцца.
Мікалай Навумчык.
На здымку: снежныя качкі на гарадской плошчы Маларыты.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 23.01.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


131.techno-centre.niko.ua

farm-pump-ua.com/metan.html

У нашей фирмы важный сайт , он рассказывает про акриловые ковры киев https://www.3kovra.com.ua/kovry/akrilovye-kovry/