Дзякуй, бацькі, за сыноў!

У Маларыцкім аддзяленні Дэпартамента аховы падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за 2012 год і намецілі задачы на гэты год. Асобай павагі і прыкладу для пераймання заслугоўваюць супрацоўнікі, якія дабіліся найлепшых вынікаў. Гэта камандзір аддзялення групы затрымання страявога падраз­дзялення міліцыі старшы прапаршчык Сяргей Кірычук. Сяргей – вопытны супрацоўнік, настаўнік моладзі, узнагароджаны нагруднымі знакамі Дэпартамента аховы “За адзнаку”, Міністэрства ўнутраных спраў РБ “Выдатнік міліцыі” і юбілейным знакам “60 гадоў службе аховы”. Лепшым прызнаны і міліцыянер-кінолаг групы затрымання старшына міліцыі Раман Гайдучык. Нягледзячы на невялікі стаж службы ў аддзяленні, Раман зарэкамендаваў сябе з найлепшага боку, стараецца быць падобным на свайго настаўніка Сяргея Кірычука. Ён – прыклад і для маладых супрацоўнікаў.
У знак глыбокай прызнанасці і падзякі за добрае выхаванне дастойных сыноў бацькам Сяргея Кірычука і Рамана Гайдучыка ўручаны падзячныя пісьмы ад кіраўніцтва аддзялення.
Надзея ЛЫШЧЫК, спецыяліст па кадрах.
НА ЗДЫМКУ: у сям’і Кірычукоў.

Опубликовано в «ГЧ» 26.01.2013 г.

Добавить комментарий


https://xn----7sbajornvhu8c.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!