Кропелька радасці

Нядаўна наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДзУ “Маларыцкі тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” сумесна са сваімі сябрамі з ДзУ “Кобрынскі ТЦСАН” пабывалі ў Кобрынскім дзіцячым доме. Гасцей там сустрэлі вельмі цёпла і запрасілі ў спартыўную залу, дзе выхаванцы дзіцячага дома падрыхтавалі цудоўнае прадстаўленне. Нягледзячы на маленькі ўзрост юных артыстаў, іх нумары вызначаліся сваёй яркасцю, непаўторнасцю і эмацыянальнасцю: ад танца сняжынак на вочы наварочваліся слёзы, а бадзёрым танцам куранятак дзеці выклікалі шмат усмешак і станоўчых эмоцый.
Сваю пастаноўку “Маша і Мядзведзь 2” паказалі выхаванцам дзіцячага дома і госці. Гэтае выступленне пакінула ў хлопчыкаў і дзяўчынак шмат уражанняў. Між іншым, казка была не адзіным падарункам дзецям, якія выхоўваюцца ў дзіцячым доме. Яны атрымалі яшчэ і цацкі, што былі закуплены за сродкі, сабраныя ў час акцыі “Стварай дабро”. Іх уручыў калектыву дзіцячага дома дырэктар маларыцкага тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мікалай Мішчанка. А гаспадары, у сваю чаргу, правялі для гасцей вельмі цікавую экскурсію. Усіх уразіў жывы куток,у якім размясціліся жывёліны і птушкі, а таксама басейн, музычная зала, прыгожыя пакоі – усё ўбачанае сведчыла аб тым, што ў калектыве пануе атмасфера цеплыні і клопату пра сваіх выхаванцаў. І было вельмі прыемна, што сваім візітам мы змаглі дадаць да гэтай атмасферы кропельку радасці.
Вольга ТОЛСЦІКАВА, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы з выхаванцамі Кобрынскага дзіцячага дома.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 2.02.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


вода питьевая

доставка воды в офис киев

https://monaliza.kiev.ua