На п’едэстале славы

У гаспадарках раёна пачаліся справаздачныя і справаздачна-выбарныя сходы, на якіх вяскоўцы падводзяць вынікі сваёй работы, называюць пралікі, шляхі выхаду на больш эфектыўнае гаспадаранне. У пятніцу, 1 лютага, справаздачны сход прайшоў у СВК “Дарапеевічы”.
***
СВК “Дарапеевічы”, калі паўтарыць словы намесніка старшыні абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валянціна Зайчука, які прысутнічаў на справаздачным сходзе ў Дарапеевічах і выступаў, — сёння адзін з трывалых лідараў не толькі ў раёне, але і ў вобласці, нават і ў рэспубліцы, пра што сведчаць высокія паказчыкі вытворчасці сельгаспрадукцыі, эфек­тыўнасці гаспадарання. Вось і па выніках работы за мінулы год усе паказчыкі, за выключэннем аднаго ці двух, проста зашкальваюць. У параўнанні з годам папярэднім яны выраслі ў два, тры, а то і больш разоў. Гэта і прадуктыўнасць дойнага статка (па ферме №1 яна склала 7300 кілаграмаў малака, а ў цэлым па гаспадарцы – 6622 кілаграмы), і рэнтабельнасць прадукцыі вытворчасці (34,7%), і ўраджайнасць зерневых (42 цэнтнеры з гектара), і вытворчасць прадукцыі на аднаго работніка (на 142 мільёны рублёў), і якасць малака — летась СВК рэалізаваў яго экстра-класам 35%, і інш.
Вядома ж, за ўсімі дасягну­тымі паказчыкамі стаіць праца і кіраўніка гаспадаркі, і калектыву, які ён узначальвае.

За больш чым 20 гадоў кіраўніцтва СВК Васіль Фядосавіч Юхімук навучыўся не толькі быць разумна беражлівым гаспадаром, але і пераканаўся, што сёння сельскагаспадарчая вытворчасць не можа быць высокаэфектыўнай без удасканалення тэхналогій, сучаснай тэхнікі. Новыя прагрэсіўныя тэхналогіі ўкаранёны ў гаспадарцы ў вытворчасці малака на еўрапейскага ўзору ферме, а на палях захоўваецца ўвесь тэхналагічны рэгламент. Тут высокая культура земляробства, тут добра ведаюць, што патрэбна даць зямлі, каб яна аддзякавала высокім ураджаем. Скажам, адной толькі арганікі пад будучы ўраджай восенню было ўнесена 17900 тон.
На палях у Дарапеевічах сёння працуе сучасная тэхніка, без якой, вядома ж, цяжка ўявіць сённяшнюю сельгасвытворчасць. Толькі летась новых сельгасмашын і агрэгатаў было закуплена на суму 3,6 мільярда рублёў.
Эфектыўнае гаспадаранне, а яго ўдалося дабіцца дзякуючы многім складаемым, а найперш, дзякуючы мэтанакіраванасці, рашучасці, адукаванасці, смеласці і адданасці сваёй справе кіраўніка гаспадаркі, узняло кааператыў не толькі на п’едэстал славы ў раёне, вобласці і рэспубліцы, але і дало магчымасць амаль зусім не прасіць дапамогі ў дзяржавы, жыць і развівацца за кошт уласных сродкаў. Да прыкладу, мільярды былі ўкладзены ў добраўпарадкаванне майстэрань, дзе таксама ўсё адпавядае сучасным патрабаванням.
Працаўнікі, якія дабіліся найлепшых вынікаў за мінулы год, былі заахвочаны Ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі. У ліку такіх загадчыца фермы №1 Раіса Козел, аператары машыннага даення кароў Людміла Кіцель, Вольга Балка, цялятніцы Вольга Ігнацюк, Вольга Дзям’янка, вадзіцелі Міхаіл Рабчынскі, Аляксандр Улезла, палявод Ганна Міхальчук, механізатары Віктар Рабчынскі, Сяргей Бойка і інш.
У рабоце сходу таксама прыняў удзел і выступіў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Федзюковіч.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Васіль Юхімук дзякуе за працу лепшым.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 6.02.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


そこ

У нашей компании полезный интернет-сайт с информацией про капельное орошение www.magazinpoliva.kiev.ua/
www.farkopi.com/bagajniki/kreplenie_dla_velosepeda