Скасаваць шлюб можна і ў ЗАГСе

“Ці праўда, што каб скасаваць шлюб, цяпер неабавязкова звяртацца з іскавай заявай у суд, а зрабіць гэта можна і ў аддзеле ЗАГС? Якую суму дзяржаўнай пошліны трэба будзе заплаціць?
Вераніка”.

Адказвае загадчыца аддзела ЗАГС райвыканкама Антаніна Пішчык:
— 24 ліпеня мінулага года адпаведнай пастановай Савета Міністраў нашай рэспублікі былі ўнесены змяненні ў кодэкс “Аб шлюбе і сям’і”, якія ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2013 года. Згодна з імі цяпер рэгістраваць скасаванне шлюбу маюць права і аддзелы ЗАГСаў. Праўда, толькі пры ўзаемнай згодзе мужа і жонкі і калі яны не маюць непаўналетніх дзяцей, а таксама маёмасных спрэчак.
Пры падачы заявы трэба будзе заплаціць дзяржаўную пошліну ў суме 400 тысяч рублёў.

Опубликовано в «ГЧ» 6.02.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.