Інтэлектуальная эліта

Завяршыўся абласны этап рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. Інтэлектуальныя спаборніцтвы праходзілі на базе Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі, устаноў адукацыі Брэста, Баранавіч, Кобрына і Івацэвіч. Маларытчыну прадстаўляў 31 удзельнік па 15 прадметах. З дыпломамі І ступені вярнулася 3 вучні. Выдатныя веды прадэманстравалі вучні 11 “Б” класа раённай гімназіі Мікіта Сацюк — па грамадазнаўству і Юрый Уласюк — па гісторыі (настаўнік – Ірына Іванаўна Сацюк), а таксама вучаніца 11 “Б” СШ №2 Таццяна Хатынюк — па астраноміі (настаўнік – Сяргей Іванавіч Марашчук).
***
У адпаведнасці з рашэннем савета спецыяльнага Фонду Прэзідэнта РБ
па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў па выніках 2012г. узнагароджаны: 3-яй прэміяй — Марыя Штандэр, вучаніца 11 класа Ланской СШ, якая на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па абслуговай працы атрымала дыплом ІІІ ступені; 3-яй прэміяй – Юрый Уласюк , вучань 11 “Б” класа раённай гімназіі, уладальнік дыплома ІІІ ступені па гісторыі на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.
Акрамя таго, Іван Кульбеда, настаўнік фізікі, інфарматыкі і астраноміі Ляхавецкага д/с-СШ, узнагаро­джаны дыпломам ІІ ступені за развіццё здольнасцей адораных вучняў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: уладальнікі дыпломаў І ступені абласнога этапу прадметных алімпіяд са сваімі настаўнікамі; Іван Кульбеда, настаўнік Ляхавецкага д/с-СШ.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 6.02.2013 г. 

Добавить комментарий


цены на ремонт квартир

sellmax.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!