Рукам — праца, сэрцу — свята

1976 год. Пасля заканчэння сярэдняй школы двайняты Надзея і Вера паехалі на вучобу ў школу-сталовую пры Брэсцкім трэсце сталовых і рэстаранаў.
-Гэта было наша з сястрой агульнае рашэнне, — успамінае Вера Касьянік, повар дзіцячага сада в. Арэхава. – У адной газеце я выпадкова прачытала аб тым, што аб’яўляецца набор у групу павароў. Сказала пра гэта сястры. Тая згадзілася паехаць. Разам раслі, вучыліся, разам сталі і прафесію набываць.
Веры Васільеўне з дзяцінства хацелася стаць медсястрой, хадзіць у белым халаце, дапамагаць хворым людзям. Па сямейных абставінах ад сваёй задумы дзяўчыне, на жаль, давялося адмовіцца. Хоць, зрэшты, Вера Касьянік і цяпер своеасабліва клапоціцца штодня пра здароўе іншых. Яна гатуе смачную і карысную ежу, якая дапамагае захаваць і палепшыць агульны стан здароўя, уздымае настрой.
— Здароўе ў многім залежыць ад таго, што мы спажываем, — заўважае Вера Васільеўна. — Таму арганізму патрэбны прадукты, якія будуць падмацоўваць, надаваць сілы.
У жніўні 1978 г. у вёсцы Арэхава пачаў працаваць дзіцячы сад калгаса “Зара”. Туды патрэбны былі спецыялісты. Вера Васільеўна адразу ўладкоўваецца поварам. З таго моманту жанчына так і працуе на адным месцы больш ужо за 34 гады. Варыць, пячэ, смажыць арэхаўскім дашкольнікам смачныя сняданкі, абеды і полудні.
— Тое, чым займаюся, мне вельмі падабаецца, — кажа жанчына. – У ты­дзень у меню прыблізна 60 найменняў розных страў, але асабліва падабаецца чараваць ля варэнікаў з тварагом і пельменямі з мяса. Яны заўсёды ідуць “на ўра”. Падабаюцца нашым дзецям і дранікі, а таксама — блінчыкі з яблыкамі і разынкамі.
Вера Васільеўна ўсё робіць з любоўю і заўсёды — у добрым настроі. А гэтаму спрыяе многае, у тым ліку і адносіны ў калектыве.
Ужо колькі гадоў з розных газет і часопісаў Вера Васільеўна збірае выразкі розных рэцэптаў, якія ёй спадабаліся. У кулінарнай кнізе яе іх налічваецца больш за 700. Імі жанчына ахвотна дзеліцца з калегамі, знаёмымі. А калі ўсе сямейнікі збіраюцца разам, то імкнецца нечым смачным здзівіць. Асабліва стараецца для ўнучак Кацярыны і Ганны.
— Вера Васільеўна, што любіце гатаваць для сям’і?
— Усё (смяецца). Падабаецца выпякаць пірагі. Не ўяўляю стол без розных салатаў і запечанага мяса па-французску. Іншым разам нават і эксперыментую. Нешта прыдумваю-выдумляю. Хочацца, каб і смак быў выдатны, і воку прыемна, і арганізму карысна.
Р.S. Калегі таксама расказалі, што раней рэдка якое вяселле ў в.Арэхава абыходзілася без страў, прыгатаваных рукамі Веры Касьянік.Усё ў яе і заўжды атрымлівалася са знакам якасці.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Вера Касьянік, повар дзіцячага садка в. Арэхава.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 19.12.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://renesans-centr.kiev.ua

https://kamod.net.ua

人工授精与代孕