Мой родны край — часцінка беларусі

У дзіцячай бібліятэцы праводзіцца многа мерапрыемстваў краязнаўчай накіраванасці. Нядаўна прайшло адно з такіх. “Мой родны край – часцінка Беларусі” – так называлася сустрэча, на якую была запрошана Валянціна Струнец, дырэктар Цэнтра народнай творчасці і рамёстваў. Валянціна Мікалаеўна для вучняў 7 “Б” класа СШ №1 расказала пра Маларыцкі строй адзення, яго асаблівасці, адрозненні ад іншых строяў. А пасля правяла майстар-клас па завязванні наміткі (плата).
Напрыканцы мерапрыемства адбылася прэзентацыі альбома “Намітка (плат) Маларытчыны”, які нядаўна выдаў аддзел маркетынгу цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Валянціна Струнец праводзіць майстар-клас па завіванні наміткі.

Опубликовано в «ГЧ» 22.12.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


avtomaticheskij-poliv.com.ua

www.chemtest.com.ua

https://plasticsurgery.com.ua