Малявала кіно

Вучні дзіцячай школы мастацтваў пастаянна прымаюць удзел у конкурсах не толькі рэспубліканскага ўзроўню, але і міжнародных, дзе дэманструюць высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі. Апошняе таму пацверджанне – вынікі V міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнку “Кінематограф у дзіцячым малюнку”. Арганізатарам творчага спаборніцтва стала Маскоўскае канструктарскае бюро кінаапаратуры пры падтрымцы Міністэрства культуры РФ, Саюза кінематаграфістаў РФ і часопіса “Юны мастак”. На конкурс было даслана 1014 малюнкаў дзяцей ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Журы адабрала амаль 50 лепшых. Згодна з яго рашэннем, Настасся Струнец (вучаніца 2 класа выяўленчага аддзялення) за малюнак “Гісторыя грузінскага кінематографа” ўзнагароджана дыпломам і граматай. Акрамя таго, работа Настассі ўключана ў склад перасоўнай выставы дзіцячых малюнкаў, якую можна будзе наведаць у маскоўскіх кінатэатрах для дзяцей і юнацтва і ў Маскоўскім доме кіно. У маі 2013г. выстава будзе экспанавацца ў Сербіі ў рамках Дзён расійскага дзіцячага кіно.
Падзяку ад арганізатараў конкурсу атрымала Лілія Русавук, выкладчык Настассі, а Пісьмо падзякі – дзіцячая школа мастацтваў.
— Маляваннем я займаюся ўжо трэці год, — кажа Настасся Струнец, вучаніца 5 “Б” раённай гімназіі. – Люблю заўважаць вакол сябе прыгожае і адлюстроўваць на паперы навакольны свет. Маляванне – тое ж самае фатаграфаванне, толькі з выкарыстаннем фарбаў.
— Настачка, калі вырасцеш, то, напэўна, станеш прафесійным мастаком?
— Не ведаю, пра гэта я яшчэ сур’ёзна не думала. Буду раіцца з бацькамі.
— А над конкурсным малюнкам колькі часу працавала?
— Некалькі заняткаў. Ва ўсім мне дапамагала Лілія Аляксееўна, мой выкладчык.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Настасся Струнец, дыпламантка міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнку.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 26.12.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://monaliza.kiev.ua

https://www.viagra-on.com/

www.biceps-ua.com/