БІЛЕТ У СТВАРАЛЬНАСЦЬ

Паслугі, з якіх пачынаў індывідуальны прадпрымальнік Васіль Карабейка (а гэта продаж веласіпедаў і запасных частак да іх), на рынку паслуг з’явіліся 8 гадоў таму назад. Малы бізнес у нас у краіне і ў раёне тады толькі зараджаўся. Недасканалая заканадаўчая база, граніцы, што з’явіліся паміж многімі краінамі былога Саюза, цяжкая эканамічная сітуацыя ў постсавецкіх рэс­публіках пужала многіх, хто меў намер займацца сваёй індывідуальнай справай. Некаторыя, сутыкнуўшыся з першымі цяжкасцямі, малы бізнес адразу кідалі, а смельчакі ішлі далей. У ліку такіх быў і Васіль Карабейка.
— Я не думаў, што ўсё пойдзе, як па наезджанай каляіне, што грошы пасыплюцца валам. Найперш ставіў задачу заваяваць спажыўца. Было такое, што ездзіў па арганізацыях, хадзіў на прадпрыемствы, прапаноўваў свае паслугі, расказваў пра іх, шмат увагі ўдзяляў цэнавай палітыцы, — расказваў Васіль Аляксеевіч. – Іншы раз працаваў стратна для сябе, каб толькі дагадзіць кліенту. І мне ўдалося заваяваць яго.
З’явіліся большыя маг­чымасці, і ў Васіля Карабейкі ўзнікла жаданне пашырыць сферу паслуг. Ён адкрыў сваю майстэрню.
— Цяжка было знайсці на работу ў майстэрню чалавека, які трымаў бы марку твайго малога прадпрыемства. Але і гэтую праблему з цягам часу мне ўдалося вырашыць.
Нядаўна Васіль Аляксеевіч адкрыў яшчэ адну ўласную кропку – магазін па продажы тавараў маркі “Штыль”. Больш таго, ён з’яўляецца афіцыйным дылерам прадстаўніцтва ў Беларусі гэтай добра вядомай фірмы. Спажыўцам прапаноўваюцца мота­блокі, кампрэсары, зварачныя апараты, пусказарадныя ўстройствы, помпы для вады, бензагенератары, бензапілы ўсіх мадэляў маркі “Штыль”, розныя кустарэзы, газонакасілкі маркі “Вікінг”, масла маркі “Штыль”, бетонамешалкі і іншыя механізмы.
Пакупнікоў, якія добра ведаюць вартасці гэтых фірм, не трэба пераконваць ні ў якасці іх тавараў, ні ў надзейнасці механізмаў у рабоце. Да ўсяго ў магазін яны паступаюць напрамую, без пасрэдніка, а гэта значыць, па даступнай для пакупніка цане.
А каб адрозніць сапраўдны фірменны тавар ад падробкі, у магазіне абсталявалі спецыяльную вітрыну, дзе выстаўлены ўзоры не “штылеўскіх” тавараў. І пакупнік можа сам увачавідкі пераканацца, чым адрозніваецца фірменны тавар ад падробкі. І хоць знешне яны падобныя, што ёсць што пацвярджае цана. Вельмі ж часта пакупнік “клюе” на таннасць, але прайграе пры гэтым у якасці.
Васіль Аляксеевіч шчыра прызнаўся, што яшчэ адзін прадпрымальніцкі статус – афіцыйны дылер – дазволіў яму павялічыць тавараабарот па безнаяўных разліках прыкладна ў 10 разоў. За мінулы год ён склаў амаль паўмільярда рублёў.
У перспектыве, як адзначыў Васіль Карабейка, ён зноў жа думае пашыраць свае паслугі. У прыватнасці, аднавіць продаж веласіпедаў, запчастак да скутараў, электраінструментаў мадэлі “Bosch”, запасных частак да іх. Ну, і зноў жа будаваць свае кропкі, што дасць магчымасць забяспечыць працоўнымі месцамі некага з беспрацоўных, пашырыць колькасць паслуг у сферы малога бізнесу.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКАХ: індывідуаль­ны прадпрымальнік Васіль КАРАБЕЙКА; тавары, якія прапануюцца пакупніку ў магазіне.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 9.02.2013 г.

Добавить комментарий


www.fiat.niko.ua

https://101binaryoptions.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!