Дзякуй вам, Іванаўны!

Падведзены вынікі конкурсу сярод паштальёнаў на перыяд падпісной кампаніі. Яго аб’яўляла рэдакцыя райгазеты. Прыемна адзначыць, што і зноў, у шосты раз, пераможцай конкурсу сярод паштальёнаў гарадскіх аддзяленняў сувязі стала Ніна Корань.
29 гадоў Ніна Іванаўна працуе паштальёнам. А гэта гаворыць пра многае. І ў першую чаргу пацвярджае, што Ніна Корань у сваёй прафесіі чалавек невыпадковы, што яна любіць яе, стараецца працаваць так, каб абавязкова быў добры вынік. На ўчастку, што абслугоўвае Ніна Іванаўна, на сённяшні дзень 230 падпісчыкаў “Голасу часу”. Прычым, колькасць тых, хто жадае чытаць “раёнку”, з кожнай падпісной кампаніяй усё больш павялічваецца. Скажам, сёлета ў І квартале, у параўнанні з аналагічным перыядам года папярэдняга, на “” падпісалася на 53 чалавекі (131%) больш. І ў гэтым, вядома ж, немалая заслуга паштальёна, якая ўмее зацікавіць падпісчыкаў і ніколі не расчароўвае іх.
Марыя Іванаўна Кулічык, паштальён Чарнянскага аддзялення сувязі, якая выйшла пераможцай рэдакцыйнага конкурсу сярод сельскіх работнікаў паштовай сувязі, аддала сваёй прафесіі больш за 35 гадоў. 33 прапрацавала начальнікам аддзялення сувязі. Яна заўсёды карысталася заслужаным аўтарытэтам у вяскоўцаў, бо ў ёй яны бачылі шчырага і чулага чалавека, стараннага работніка.
Сёлета ў І квартале падпісчыкаў на “раёнку” ў Марыі Іванаўны прыбавілася на 20 (125%). Яна ўпэўнена, што ўсе, хто выбраў “раёнку”, не будуць расчараваны.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКАХ: пераможцы рэдакцыйнага конкурсу сярод паштальёнаў Ніна КОРАНЬ і Марыя КУЛІЧЫК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 9.02.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.