ТЭХНІКА – АСНОВА АСНОЎ

На базе СВК “Хаціс­лаўскі” прайшоў раённы семінар, тэма якога была самая што ні ёсць надзённая – падрыхтоўка да вясенне-палявых работ.
Удзельнікі семінара, а гэта кіраўнікі гаспадарак і галоўныя інжынеры, спецыялісты райсельгасхарчу, змаглі ўвачавідкі пераканацца, як пастараліся і стараюцца ў Хаціславе, каб у поўным узбраенні пачаць вясенне-палявыя работы, якія, як вядома, у нас на Маларытчыне нярэдка пачынаюцца ў канцы лютага, пачатку сакавіка.
Па-першае, у гаспадарцы падрыхтавалі ўжо ўсю тэхніку, што будзе задзейнічана ў полі. Балазе, ёсць для гэтага адпаведныя ўмовы. Скажам, пункт тэхнічнага абслугоўвання аўта­трак­тарнага парка. Ён укам­п­лек­таваны не толькі высакакласнымі спе­цыялістамі, якія любяць тэхніку і добра разбіраюцца ў ёй, але і адпаведнымі наладачнымі інстру­ментамі. Летась гаспадарка набыла сюды дынаметрычны ключ для зацяжкі галовак рухавіка, у цэх паліўнай апаратуры куплены і ўстаноўлены стэнд для абціскання шлангаў высокага ціску. Па словах майстра-наладчыка Віктара Саўчука, апарат хоць і дарагі, бо італьянскай вытворчасці, але вельмі незаменны. Ён дазваляе ліквідаваць уцечку вадкасці: масла, паліва і г.д. Карацей кажучы, набыўшы падобную апаратуру і інструменты, у гас­падарцы маюць магчымасць эканоміць грошы, бо рамонт агрэгатаў, што выйшлі са строю ці якія трэба адрэгуляваць, выконваюць уласнымі сіламі.
У час падвядзення вынікаў семінара былі заслуханы кіраўнікі СВК. З іх выступленняў можна было зрабіць вывад, што ў большасці сваёй вялікіх праблем ні з тэхнікай, ні з яе гатоўнасцю да работы ў полі няма.
Начальнік райсельгасхарчу першы намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Федзюковіч праінфармаваў аб наяўнасці ў раёне мінеральных угнаен­няў, насення, яго якасці, аб выдзяленні крэдытаў на набыццё мінеральных угнаенняў. У прыватнасці, такіх асігнаванняў нашаму раёну дзяржава выдзеліць 9 мільярдаў 700 мільёнаў рублёў.
У заключным слове старшыня райвыканкама Казімір Лапіч падкрэсліў, што тэхніка – аснова асноў, і задача інжынераў — забяспечыць якасную эксплуатацыю яе, своечасова абслугоўваць, каб затым не траціць неймаверныя грошы на запчасткі.
Як адзначылі спецыя­лісты райсельгасхарчу, тэхнічнае абслугоўванне машын і трактароў нядрэнна нала­джана сёння, на жаль, толькі ў адным “Хаціслаўскім”.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: у час семінара ў СВК “Хаціслаўскі”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 16.02.2013 г.

Добавить комментарий


форд украина

www.pharmacy24.com.ua

https://seotexts.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!