“МЫ АДКРЫТЫЯ ДЛЯ ПРАПАНОЎ”

У гарадскім Доме культуры кожную сераду з 16.00 да 20.00 гадзін працуе грамадская прыёмная раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”

На першым пашыраным пасяджэнні раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, якое прайшло не так даўно, быў прыняты план мерапрыемстваў па рэалізацыі праграмы дзейнасці на 2013-2014 гады.
Аб некаторых напрамках гэтай дзейнасці расказвае старшыня раённай арганізацыі “Белай Русі” Вадзім Шпетны:
— Калі коратка спыняцца на некаторых пунктах праграмы, якую мы будзем рэалізоўваць, дык адно з найважнейшых пытанняў, гэта ўмацаванне кадравага патэнцыялу, рост колькасці радоў членаў “Белай Русі”, бо ад гэтага залежаць і ўзровень развіцця арганізацыі, і фінансавыя паступленні, што дае магчымасць праводзіць розныя мерапрыемствы, фінансаваць іх.
Таксама адзін з накірункаў дзейнасці – гэта работа грамадскай прыёмнай “Белай Русі”. У нас яна працуе кожную сераду з 16.00 да 20.00 гадзін у гарадскім Доме культуры. Прыём вяду я як старшыня раённай арганізацыі, мой намеснік, члены савета, члены раённай арганізацыі. У грамадскую прыёмную можна звяртацца па розных пытаннях, за рознымі кансультацыямі, а таксама са сваімі прапановамі, што будзе спрыяць далейшаму развіццю нашага раёна.
Зразумела ж, мы па-ранейшаму будзем працягваць акцыі, якія праходзяць пад эгідай “Белай Русі”. Гэта “Белая Русь” з любоўю да дзяцей”, “Белая Русь” – ветэранам”, “Белая Русь” упрыгожвае Беларусь”, “Белая Русь” – за здаровую нацыю” і інш.
Як грамадская арганіза­цыя будзем цесна супрацоў­нічаць, узаемадзей­нічаць з іншымі дзяржаўнымі грамадска-палітычнымі аргані­зацыямі, такімі, як БРСМ, савет ветэранаў і інш.
Асобным пунктам у плане работы выдзелены ўдзел прадстаўнікоў “Белай Русі” ў раённых спартыўна-масавых мерапрыемствах, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця, накіраваны на прафілактыку правапарушэнняў.
Больш увагі будзем удзяляць абароне законных правоў і інтарэсаў прадстаўнікоў “Белай Русі”.
Адным з напрамкаў работы арганізацыі будзе наладжванне маніторынгаў па вывучэнню грамадскай думкі. Мы пастараемся знайсці сваю нішу для таго, каб аператыўна даносіць да ўлады той настрой, які пануе ў грамадстве, пажаданні насельніцтва.
У Год беражлівасці не застанемся ў баку ад рэалізацыі плана мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага года.
Спадзяюся, што інфармацый­ную падтрымку тут нам будуць аказваць нашы мясцовыя сродкі масавай інфармацыі – раённая газета “” і радыёпраграма «На хвалях Рыты».
І хоць у нас у раёне аргані­зацыя не такая шматлікая, мы не імкнемся павялічваць яе рады штучна, бяздумна. Мы пераконваем людзей, гутарым з імі, каб яны зразумелі тыя палажэнні статута арганізацыі, душой прыкіпелі да грамадскай работы і ахвотна станавіліся членамі арганізацыі.
У раёне прайшлі арганіза­цыйныя сходы ў некаторых калектывах, дзе былі створаны пярвічныя арганізацыі аб’яднання. Такі сход прайшоў у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, і тут створана пярвічка, цяпер збіраемся пабываць у лясгасе.
Як стаць членам “Белай Русі”? Найперш трэба звярнуцца ў пярвічную арганізацыю, а калі яе няма, у раённую, асабіста да мяне, майго намесніка Андрэя Сяргеевіча Гарбацэвіча, з адпаведнай заявай. Акрамя заявы, неабходны яшчэ 2 рэкамендацыі, якія могуць даць прадстаўнікі “Белай Русі”. Заява разглядаецца на прэзідыуме райсавета арганізацыі, прымаецца рашэнне. Стаць членам “Белай Русі” можа кожны, каму споўнілася 18 гадоў. Таму шчыра запрашаем вас разам з намі рабіць нашу Беларусь яшчэ больш прыгожай.
Падрыхтавала
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім ШПЕТНЫ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 16.02.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“МЫ АДКРЫТЫЯ ДЛЯ ПРАПАНОЎ”: 1 комментарий

  • 19.02.2013 в 11:41 дп
    Permalink

    Прапануецца спыніць сваю дзейнасць з-за неадпаведнасці статутных мэтаў сапраўдным. Інакш Саветы-3. Колькі можна на тыя самыя граблі.

Добавить комментарий


у нас chemtest.com.ua

https://pills24.com.ua

pharmacy24.com.ua