Працаваць разам на вынік

— Мы сабраліся для таго, каб падвесці вынікі работы за год, вызначыць шляхі і стратэгію развіцця кааператыва на 2013 год, — пачаў Іван Цымбаліст, старшыня СВК “Гвозніца”. –Нам ёсць на каго раўняцца, ёсць рэзервы росту і мэты, да якіх неабходна імкнуцца. Фінансава-эканамічнае становішча гаспадаркі ў 2012 г. заставалася складаным. Мінулы год у многім для СВК быў правальным.
Удой на карову, напрыклад, склаў 4319 літраў, сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе – 570 грамаў, выхад цялят на 100 кароў – 73, ураджайнасць рапсу – 10,3 ц/га, кармавых караня­пло­даў атрымана 185 тон, рэнтабельнасць вырошчвання морквы склала -44%, малака вышэйшым гатункам прададзена толькі 64,1%, таксама зменшылася не толькі ўраджайнасць зялёнай масы кукурузы, але і вытворчасць кармоў у цэлым… Асноўныя лічбы, якія характарызуюць параметры вытворчасці прадукцыі раслі­наводства і жывёла­гадоўлі, сведчаць, што практычна ўсе яны ніжэйшыя за сярэднераённыя. У чым прычына?
Іван Мікалаевіч дэталёва прааналізаваў становішча спраў у раслінаводстве, жывёлагадоўлі, механізацыі, сацыяльнай сферы і паспрабаваў знайсці адказы на пытанні, што рабіць і якое неабходна знайсці выйсце з сітуацыі, што склалася.
Агранамічнай службе, на думку старшыні, неабходна больш эфектыўна выкарыстоўваць землі і сродкі, што ў іх укладваюцца, павялічыць долю траў у структуры пасеваў, узмацніць кантроль за ростам іх, вырашыць пытанне з механізацыяй уборкі морквы і паляпшаць яе та­варнасць.
— Жывёлагадоўля – тая галіна нашага СВК, якая складае аснову таварнай прадукцыі, — падкрэсліў Іван Цымбаліст. – А гэта для нас — 65,5%. Аднак вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі знаходзіцца ў крытычным стане. І з-за таго, што не было кантролю і зацікаўленасці ў эфектыўным пакрыцці кароў, выніковай работы асемянатараў, заатэхніка-селекцыянера, ветурача, галоўнага заатэхніка. Прычына нізкіх надояў і ў незбалансаванасці кар­моў па бялку. Калі няма пашы, недастаткова выкарыстоўваецца “зялёны канвеер”. Неабходна ствараць яго з аднагадовых раслін, таксама трэба задзейнічаць пажніўныя і пасляўкосныя палеткі.
Іван Цымбаліст звярнуў увагу і на тое, што павелічэнне надояў і прыбаўленні ў вазе БРЖ залежаць ад добрасумленага выканання сваіх службовых абавязкаў аператарамі машыннага даення і цялятніцамі. Чалавечы фактар тут на першым месцы. Чаму, напрыклад, у цялятніцы Аксаны Бойка гэты паказчык складае 652 грамы, у Любові Бярчук – 702, у Вольгі Дзікай – 714, а ў іншых ён меншы? Аналагічная сітуацыя і сярод даярак. Вольга Ляўчук надаіла ад каровы 4266 літраў, Галіна Хатынюк– 4386, Ала Сойка – 4453. Чаму ж у астатніх няма такіх вынікаў? Для ўсіх створаны аднолькавыя ўмовы працы. Толькі на малацэ за мінулы год гаспадарка недаатрымала 427 мільёнаў рублёў.
Трывожыць старшыню СВК і набыццё запасных частак для сельгастэхнікі. На гэта затрачана 741 мільён рублёў, хоць па выніках 2011 г. планавалася зніжэнне паказчыка на 50%. Іван Цымбаліст адзначыў, што няма дастатковага кантролю з боку інжынернай службы за эксплуатацыяй сельгастэхнікі, не ў поўнай меры арганізавана абслугоўванне яе, адсутнічае планавая папераджальная сістэма рамонту аўтапарка. З вінаватых не спаганяецца ўрон, калі яны вінаваты ў тым, што выйшлі са строю вузел, запчастка, агрэгат.
У СВК “Гвозніца” ёсць прыклады і добрасумленных адносін работнікаў да сваёй справы, да тэхнікі. У якасці іх старшыня гаспадаркі назваў імёны Васіля Бойкі, Вадзіма Дэйнака, Васіля Бягезы.
Актуальным для кааператыва з’яўляецца і пытанне эканоміі гаруча-змазачных матэрыялаў і электраэнер­гіі.
— Тут вялі­кае поле дзей­насці для праяў­лення здольнасцей падчас правя­дзення палявых работ, укаранення энергазберагальных тэхналогій, — падкрэсліў Іван Цымбаліст. Ён перад прысутнымі паставіў канкрэтную задачу: у 2013 г. знізіць расходванне ГЗМ на 10%, электраэнергіі – на 15%. Магчымасці для гэтага ёсць, перакананы старшыня.
Нягледзячы на цяжкасці, у СВК сярэдняя зарплата склала 2 мільёны 388 тысяч рублёў, таксама праве­дзена рэканструкцыя МТФ, пераве­дзены дойны статак на бяспрывязнае ўтрыманне… У планах на гэты год – будаўніцтва цялятніка, рэканструкцыя кароўніка, увядзенне ў дзеянне сянажнай траншэі на 4,5 тысячы тон.
Пасля абмеркавання даклада старшыні сельгаскааператыва лепшыя яго працаўнікі былі адзначаны грашовымі прэміямі.
***
У рабоце сходу прынялі ўдзел Вячаслаў Федзюковіч, першы намеснік старшыні райвыканкама; Пётр Губей, старшыня раённага Савета дэпутатаў; Віктар Марушаў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК; Аліна Шабала, галоўны прававы інспектар працы Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў АПК.
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА ЗДЫМКУ: у час сходу.

Опубликовано в «ГЧ» 20.02.2013 г. 

Добавить комментарий


220km.com.ua

oncesearch.com/search/christina qccp

thailand-option.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!