Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны правёў “прамую лінію” з жыхарамі раёна

Антаніна Лукінічна Забагонская, г. Маларыта, вул. Савецкая, 11:
— Камунгаснікі абяцалі нам замяніць уваходныя драўляныя дзверы яшчэ ў ІV квартале мінулага года. Аднак не замянілі.
В. Ш.:
— Дзверы ў ваш дом заказаны жалезныя з механічным кодавым замком. Як толькі будуць гатовыя, іх установяць. За больш падрабязнай інфармацыяй наконт тэрмінаў устаноўкі, Антаніна Лукінічна, можаце звярнуцца да дырэктара РВА ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” Аляксандра Фёдаравіча Пешты па тэлефоне 2-02-20.
А. З.:
— І другое пытанне. Чаму ў нашым горадзе няма хімчысткі?
— Для адкрыцця яе ў Доме быту няма такога памяшкання і абсталявання, якое б адпавядала патрэбным санітарным нормам. Аднак заказы на паслугі хімчысткі і ў Доме быту, і ў комплексных прыёмных пунктах у аграгарадках прымаюць. У месячны тэрмін іх выконваюць. Таму везці рэчы ў хімчыстку ў Брэст патрэбы, думаю, няма.
Ларыса Іванаўна Вашчук, в. Дрочава:
— Маю дачку аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама накіроўваў на перанавучанне. Цяпер яна праходзіць практыку ў магазіне “Родны кут”, аднак ёй за гэта не плацяць. Яна сама выхоўвае дзіця, і матэрыяльнае становішча, нягледзячы на тое, што мы ёй дапамагаем, цяжкае.
В. Ш.:
— Паважаная Ларыса Іванаўна. Практыка бясплатная таму, што праходжанне яе ўключана ў праграму перанавучання, за якое плаціць служба занятасці. У вашай сітуацыі я параіў бы звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, у сектар адраснай дапамогі, дзе вашай дачцэ павінны аказаць матэрыяльную дапамогу. У гэтай сувязі хацеў бы звярнуцца да тых, хто аказаўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі: у сектары адраснай дапамогі вас заўжды выслухаюць, пракансультуюць і, калі вы адносіцеся да катэгорыі такіх, каму належыць адрасная дапамога, вам яе акажуць. Напомню тэлефон сектара: 2-33-60.
Сцяпан Мікалаевіч Бурда, жыхар в. Сушытніца:
— Пайшоў плаціць за камунальныя паслугі. За газ і электраэнергію за студзень налічылі па-новаму. А дыферэнцыраваная аплата дзейнічае ж толькі з лютага?
В. Ш.:
— Справа ў тым, Сцяпан Мікалаевіч, што згодна з Пастановай Савета Міністраў РБ № 1184 ад 21.12.2012 г. цэны на газ і электраэнергію з 1 студзеня 2013 г. павышаліся. Напрыклад, кубаметр газу ў снежні каштаваў 341,7 рубля, а з 1 сту­дзеня – ужо 358,8 рубля. Таксама і электраэнергія. 1 кілават яе ў снежні быў па цане 295 рублёў, а з 1 студзеня ён каштаваў 323 рублі. Таму ў студзені мы плацілі за гэтыя паслугі больш ужо. А з 1 лютага дзейнічаюць дыферэнцыраваныя тарыфы на газ і электраэнергію. Плата за паслугі будзе залежаць ад месячных аб’ёмаў спажывання газу і электрычнасці. Пра асаблівасці, парадак гэтай аплаты вы можаце прачытаць у інтэрв’ю начальніка Маларыцкага цэха МВУ “Кобрынміжрайгаз” Яўгена Лук’янчука раённай газеце “” ў нумары 12 за 13 лютага 2013 г.
Таццяна Васільеўна Бягеза, г. Маларыта:
— У маларыцкай райбаль­ніцы адрамантаваны ўсе карпусы, акрамя хірургічнага. Ці запланаваны на сёлетні год рамонт яго?
В. Ш.:
— Калі будуць выдзелены сродкі, а на рамонт хірургічнага аддзялення неабходна затраціць 18 мільярдаў рублёў, то і гэты будынак рамантавацца будзе. Хаця і цяпер вядуцца работы па ўстройству ліфта ў гэтым аддзяленні. У медыцынскай сферы на ўрадавым узроўні ставіцца задача завяршыць рамонты ўсіх пачатых аб’ектаў. У райбальніцы гэта будынак не толькі хіругічнага корпуса, але і аддзялення дзённага стацыянару.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: намеснік старшыні райвыканкама Вадзім ШПЕТНЫ.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.02.2013 г.

Добавить комментарий


косметический ремонт

viagra-on.com

читать далее www.kamod.net.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!