Валянцін знайшоў сваю “Валянціну”

У дзень Святога Валянціна на сцэне гарадскога Дома культуры па традыцыі сабраліся школьныя парачкі, каб паўдзельнічаць у конкурсе “Валянцін і Валянціна”, які штогод арганізоўваюць разам РК ГА “БРСМ”, раённы аддзел адукацыі і ГДК. Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел толькі прадстаўнікі гарадскіх агульнаадукацыйных устаноў. Марына Весялова і Яўген Валкагон, якія прадстаўлялі СШ № 1, Лілія Аўдзіюк і Валянцін Новік – вучні СШ № 2, і Кацярына Базылевіч і Павел Канановіч з раённай гімназіі прайшлі праз шмат выпрабаванняў, каб даказаць і журы, і гледачам, якіх у вялікай зале ГДК сабралося нямала, што яны маюць усе падставы для таго, каб звацца самай лепшай парай.
“Візітная картка”, дзе знаёмства адбывалася праз вершы і песні; конкурс пантамімы, у якім з дапамогай эмоцый і жэстаў трэба было намаляваць сітуацыю; “Рэклама кахання”, якая патрабавала з гумарам раскрыць свае пачуцці; конкурсы танцаў і тэатральнай пастаноўкі — усё гэта пера­тварылася ў святочнае шоу. Канкурсанты і іх балельшчыкі хваляваліся, гледачы атрымлівалі асалоду ад убачанага і пачутага (ў перапынках паміж конкурсамі прыгожыя песні дарылі ўсім артысты ГДК), і толькі журы было сур’ёзным, бо вызначыць лепшую пару, калі кожная была дастойна перамогі, аказалася справай няпростай. І ўсё ж перавагу па колькасці балаў атрымала пара з СШ №2. Валянцін Новік са сваёй “Валянцінай”- Ліліяй Аўдзіюк атрымалі сімвал перамогі – сэрцайкі, а таксама падарункі ад арганізатараў конкурсу.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: пераможцы конкурсу “Валянцін і Валянціна” – Валянцін Новік і Лілія Аўдзіюк.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.02.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


surrogacy clinic

ремонт квартиры в киеве

topobzor.info/lg-g6/